Аляксандр Сяргеевіч Матусевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сяргеевіч Матусевіч
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1937(1937-06-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1998(1998-01-02) (60 гадоў)
Род дзейнасці навуковец
Месца працы Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Аляксандр Сяргеевіч Матусе́віч[1] (7 чэрвеня 19372 студзеня 1998) — вучоны ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў і апрацоўкі металаў ціскам, доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Смалявічах[1] (сучасны горад, раённы цэнтр Мінскай вобласці Беларусі). У 1961 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут і працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР (з 1992 года — галоўны навуковы супрацоўнік).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы вучонага ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і тэхналагічных асноў працэсаў атрымання валакністых матэрыялаў на металічнай аснове. Сааўтар шэрагу патэнтаў[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Теоретические основы ковки и горячей объёмной штамповки. — Мн., 1968. (у сааўтарстве)
  • Композиционные материалы на металлической основе. — Мн., 1978.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
  2. База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]