Аляксей Валер’евіч Дзермант
Аляксей Валер’евіч Дзермант | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | публіцыст, палітолаг, філосаф |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Аляксей Валер’евіч Дзéрмант[1], сапраўднае прозвішча Дзерман, ён жа Аляксей Дзéрманіс (нар. 4 чэрвеня 1979, г. Талгар, Алмаатынская вобласць, Казахская ССР) — беларускі публіцыст, філосаф, палітолаг, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі[2]. Раней прыхільнік неаязычніцкага руху і еўрапейскіх новых правых, у цяперашні час прапагандуе еўразійства і камунізм.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і вайскоўцаў. Скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001) па спецыяльнасці «юрыст», аспірантуру Інстытута філасофіі НАН Беларусі. Выкладаў у 2008—2009 гадах палітычную гісторыю і гісторыю палітычных ідэй Беларусі ў ЕГУ, адкуль сышоў у 2010 годзе з групай іншых выкладчыкаў нібыта праз парушэнне акадэмічнай свабоды. З 2007 года — навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі[1].
У 2002 годзе быў адным з заснавальнікаў суполкі «Гега рух»[3]. Суполка пазіцыянавала сябе як прадстаўніцтва еўрапейскага ультраправага[4][5][6] неаязычніцкага руху Heathen Front .[7] У ліку сваіх папярэднікаў «Гега рух» бачыў, сярод іншых, дзеячаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі Уладзіслава Казлоўшчыка і Фабіяна Акінчыца[8].
Пасля беларускіх падзей 2010 года і ўкраінскіх падзей 2013—2014 гадоў, паводле ўласных слоў, трымаецца «антыфашысцкіх»[9] і «антынацыяналістычных»[10] поглядаў.
У 2005—2012 гадах быў укладальнікам і выпускаючым рэдактарам часопіса «Друвіс» («DRUVIS», выйшла тры нумары — 2005, 2008, 2011). У студзені 2012 года пакінуў склад Цэнтра «Крыўя» і рэдакцыі часопіса «Друвіс». Цяпер уваходзіць у склад суполкі «Цытадэль». Галоўны рэдактар альманаха «Сівер».
Дырэктар Цэнтра вывучэння і развіцця кантынентальнай інтэграцыі «Паўночная Еўразія», які быў зарэгістраваны ў Мінску ў сакавіку 2020 года[11].
Падтрымлівае рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі пасля выбараў 2020 года і вайну Расіі супраць Украіны[2]. 26 красавіка 2024 года ўступіў у Камуністычную партыю Беларусі[12].
Сябра Бюро ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, загадчык Аддзела тэорыі і практыкі сацыялізму ЦК КПБ.
Навуковая і публіцыстычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кірункі навуковай дзейнасці: беларуская і балцкая міфалогія, палітычная і сацыяльная філасофія, філасофія традыцыяналізму, праблемы этнагенезу беларусаў, міфалогія ўлады, палітычная і этнічная гісторыя Беларусі, філасофія традыцыяналізму, гісторыя ідэй, геапалітыка[1].
Аўтар больш за 50 публікацый у навуковых і навукова-папулярных выданнях Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расіі.
Выдаў артыкулы пра этнагенез беларусаў («Крывічы» і «Этнагенез беларусаў», апошні разам з С. Санько), гісторыю паганства ў Беларусі («Паганскае адраджэньне на Беларусі»), гісторыі ідэй («Arcana imperii. Casus Lithuaniae», «Русь і Крывія», апошні разам з Я. Чурылавым). Аўтар кнігі «Беларусь — Еўразія. Памежжа Расіі і Еўропы».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У 2021 годзе атрымаў падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[13].
Паходжанне прозвішча
[правіць | правіць зыходнік]Імаверна паходзіць ад літоўскага Dermantas (літ. dereti ‘пасаваць, быць адпаведным, належным’+ літ. mintis ‘думка’), заканамерна трансфармаванага на славянскай моўнай глебе: Dermantas < Дзермант < Дзермонт < Дзерм(а)он (параўн. Eismantas < Эйсмант < Эйсмонт < Эсьмон < Есьман). Сярод беларусаў найчасцей сустракаецца ў жыхароў ваколіц Баранавіч, адкуль паходзяць продкі Аляксея Дзерманта па мужчынскай лініі[крыніца?].
Прозвішча Дзерман сустракаюцца сярод беларусаў, латышоў[14], палякаў[15], яўрэяў[16].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Государственная идеология Беларуси: миф или реальность? // Беларуская думка № 6, 2015. — С. 95—100
- ↑ а б Разбираем роль в пропаганде Алексея Дзерманта (руск.). MediaIQ | Путеводитель в мире новостей (13 ліпеня 2023). Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Прэзэнтацыя gegaruch.org на Радыё Рацыя, 18 сакавіка 2002 г.
- ↑ Searchlight Magazine: Nazi black metal leader arrested in the US
- ↑ [1] Архівавана 18 лістапада 2007.
- ↑ Antisemitism Worldwide 2000/1 — Sweden Архівавана 5 лістапада 2011.
- ↑ Сайт Гега рух (архіўная версія): Druve. Krauja. Zeme.: «ĢEGA Ruch — Kryuskaja Draugija Druvingau — першае прававітае афіцыйнае прадстаўніцтва эўрапейскага рушання Heathen Front на балцкіх землях: Крыўя, Латґалія, Латвія, Літва. Разам з азначэннем Kryuskaja Draugija Druvingau ĢEGA Ruch мае адгэтуль таксама выкарыстоўваць дадатак Kryuski Druvijski Front (Krivian Heathen/ Druvian Front, KHF).»
- ↑ Сайт Гега рух (архіўная версія): «Našyja Papiaredniki: Вацлаў Ластоўскі / Фабіян Акінчыц / Уладзіслаў Казлоўшчык / Вітаўт Тумаш»]
- ↑ Мы победили, но война не закончена: «Есть и ещё один аспект — из памяти выхолащивается смысл той войны и той Победы. Ведь это было не просто противостояние двух геополитических гигантов, мировоззрений и систем. Тогда объединились все, кто противостоял абсолютному злу. Никогда до того в истории идеология, провозглашавшая своим принципом культ неравенства людей, не получала таких механизмов уничтожения всех тех, кто попадал на низшие ступени этнической и расовой иерархии. Никогда до того не создавалась настолько рационально и технологически оснащённо организационная машина массового уничтожения людей.»
- ↑ Белорусский проект будущего: «Националистическая идеология в Беларуси повторяет существующий восточноевропейский канон национализма и обязательно предполагает глубокое вовлечение в проблемы древней истории, вопросы символики и эстетики, апологию лингвоцентризма и сильный антироссийский аффект. К сожалению или к счастью, никакого другого национализма и его наполнения в Восточной Европе сейчас нет и не предвидится. Очевиден и результат его сколь-либо длительного влияния на общество: Украина, Грузия, Молдова, страны Балтии никак не могут быть примерами реализации позитивной программы и выбора, показывающего достойный пример для белорусов».
- ↑ Центр «Северная Евразия»
- ↑ Дзермант . Telegram. Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ Шэраг кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных устаноў узнагароджаны медалямі і ўдастоены Падзякі Прэзідэнта
- ↑ Генриетта Карловна Дерман
- ↑ Дерман Юзефа Адамовна
- ↑ Jewish Encyclopedia of Russia — Surnames starting with the letter D: DERMAN Abram Borisovich, 1880, Lisichansk, Ekaterinoslav; DERMAN Grigory Lvovich, 1889, Bakhmut, Ekaterinoslav
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://tverzha.ru/archives/1145 Архівавана 22 ліпеня 2015. — Кривичи. Историко-этногенетический очерк
- http://arche.bymedia.net/2005-5/dziermant505.htm Архівавана 17 кастрычніка 2015. — Этнагенез беларусаў: навука і ідэалогія
- http://naviny.by/rubrics/opinion/2012/01/15/ic_articles_410_176505 — Русь и Кривия — два начала Большого Севера
- http://www.dziejaslou.by/inter/dzeja/dzeja.nsf/htmlpage/dzer26?OpenDocument Архівавана 19 чэрвеня 2013. — Паганскае адраджэнне на Беларусі
- http://www.manarchija.org/Arcana Архівавана 26 лістапада 2011. — Arcana imperii. Casus Lithuaniae
- http://pawet.net/library/history/bel_history/smalianchuk/31/Homo_Historicus_2008.html#155 — Генезіс правасвядомасці як фактар сацыяльна-гістарычных пераўтварэнняў
- http://siver.by/ — Сівер. Альманах Вялікай Поўначы
- http://cytadel.org/authors/dziermant Архівавана 5 сакавіка 2014. — статьи на сайте проекта «Цитадель»
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Алмацінскай вобласці
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута філасофіі НАНБ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Члены Камуністычнай партыі Беларусі
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Публіцысты Беларусі
- Філосафы Беларусі