Традыцыяналізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Традыцыяналізм — светапогляд ці сацыяльна-філасофскі кірунак, які выяўленую ў традыцыі практычную мудрасць ставіць вышэй за розум[1]; або контррэвалюцыйныя[2] кансерватыўна-рэакцыйныя ідэі, якія ўяўляюць сабой ідэалагічна аформленую ахоўную рэакцыю на адхіленне культуры і соцыума ад нейкай ідэалізаванай сацыякультурнай мадэлі, якая ўяўляе сабой агульны ўстойлівы парадак[3]. Паняцці традыцыяналізму і кансерватызму вельмі блізкія, аднак кансерватызм не адмаўляе эвалюцыйнае развіццё грамадства[4].

Гісторыя развіцця[правіць | правіць зыходнік]

Прымітыўны, дарэфлектыўны традыцыяналізм адрозніваецца практычнай адсутнасцю групы людзей, якія супрацьстаяць зменам, і звязаны з міфалагічнымі ўяўленнямі аб традыцыі. З'яўленне ідэалагічнага, або рэфлектыўнага традыцыяналізму злучаюць з часам Сярэднявечча або з канцом XVIII стагоддзя, калі філосафамі Асветы былі пасеяныя сумневы ў традыцыйных ісцінах[3], і злучаюць з такімі імёнамі, як Жазеф дэ Местр, Луі Габрыэль Банальд Амбруаз, Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян і Фабр д'Алівэ.

Інтэгральны традыцыяналізм[правіць | правіць зыходнік]

Інтэгральны традыцыяналізм — безальтэрнатыўна-сакральнае[5] філасофска-рэлігійнае вучэнне, якое крытыкуе сучасны свет і выяўляе ва ўсіх культурах і рэлігіях логіку адзінай інтэгральнай Традыцыі, якая некалі існавала, але была страчанай. Сфармулявана французскім мысляром Рэнэ Генонам у XX стагоддзі. Да ліку яскравых прадстаўнікоў інтэгральнага традыцыяналізму належаць італьянскі філосаф Юліус Эвала, галандска-нямецкі лінгвіст, археолаг, этнограф, заснавальнік Анэнэрбэ Герман Вірт (з абмоўкамі), румынскі этнограф і рэлігіязнавец Мірча Эліядэ (з абмоўкамі), мысляры Цітус Буркхарт, Фрыцьёф Шуон.

Заснавальніка вучэння Рэнэ Генона некаторыя заходнія філосафы і сацыёлагі[6] па ступені радыкалізму параўноўваюць з Карлам Марксам, адзначаючы, аднак, куды глыбейшую крытыку сучаснага свету ва ўсіх яго праявах. Рэнэ Генон аказаў фундаментальны ўплыў на цэлы шэраг сучасных палітычных, сацыяльных і культурных плыняў, у тым ліку, на нямецкі нацыянал-сацыялізм, асабліва эзатэрычныя плыні СС (праз Юліуса Эвалу і Германа Вірта), італьянскі фашызм (праз Юліуса Эвалу), еўрапейскі рух Новых правых (праз Алена дэ Бенуа), італьянскую паліталогію, сацыялогію і філасофію (праз Клаўдзіа Муці).

Праявы[правіць | правіць зыходнік]

Традыцыяналізм характэрны для палітычнага рэакцыйнага руху. Для традыцыйнага грамадства, як і для ўнутраканфесійнай артадоксіі характэрны монацэнтрызм і аўтарытарызм.

Лічыцца, што ў мастацтве традыцыяналізм супрацьстаіць авангардызму. Аднак, шэраг традыцыяналістаў (да прыкладу, Эвала) спалучалі ў сваёй творчасці авангардызм і традыцыяналізм.

Для гендарнага традыцыяналізму[7] характэрныя патрыярхальныя сямейныя адносіны, што дрэнна спалучаецца з канцэпцыяй роўных правоў[8], і з крызіснымі жыццёвымі рэаліямі, у якіх людзям даводзіцца змяняць свае сацыяльныя ролі па эканамічных прычынах[9], аднак нельга адназначна сказаць, што падобныя адносіны на постсавецкай прасторы выцясняюцца[10].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. И. Ивин. Философский словарь. — Традиционализм и антитрадиционализм
  2. Виталий Аверьянов — Разные консерватизмы, разные традиционализмы
  3. 3,0 3,1 Новейший философский словарь — Традиционализм
  4. Консерватизм — это осторожное и опасливое отношение к прогрессу // «Власть» № 33 (687), 21.08.2006
  5. М. М. Федорова. Модернизм и антимодернизм во французской политической мысли XIX века — Традиционализм как антимодернизм
  6. Rene Alleau «De Marx a Guenon: d’une critique „radicale“ a une critique „principielle“ des societes modernes», Les dossiers H, Paris, 1984.
  7. Светлана Шакирова, Карлыгаш Токтыбаева — Материнство как фактор женской состоятельности
  8. Малышева М. М. и др. Россия — 1997: права женщин в контексте социально-экономических реформ
  9. Айвазова С. Г. Гендерная асимметрия российской повседневности // Айвазова С. Г. Русские женщины в лабиринте равноправия
  10. А. Темкина А. Постсоветский гендерный порядок: Девственность vs. Свобода до брака? (недаступная спасылка з 26-05-2013 (469 дзён) — гісторыякопія)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mark Sedgwick Against the Modern World: Traditionalism and the Secret Intellectual History of the Twentieth Century — New York: Oxford University Press, 2004.(англ.)