Аляксей Аляксандравіч Губараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Аляксандравіч Губараў
Партрэт
Краіна:
Воінскае званне: генерал-маёр авіяцыі[d]
Дата нараджэння: 29 сакавіка 1931(1931-03-29)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 21 лютага 2015(2015-02-21) (83 гады)
Месца смерці:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Аляксандравіч Губараў (руск.: Алексе́й Алекса́ндрович Гу́барев; 29 сакавіка 1931, сяло Гвардзейцы, Самарская вобласць, РСФСР -21 лютага 2015) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза (1975, 1978). Лётчык-касманаўт (1975). Герой ЧССР (1978). Генерал-маёр авіяцыі (1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча ў 1952 годзе, Ваенна-паветраную акадэмію імя Гагарына ў 1961 годзе. У 1963-81 гадах у атрадзе касманаўтаў. 11 студзеня-9 лютага 1975 года з Г. М. Грэчкам здзейсніў палёт на касмічным караблі «Саюз-17» (як камандзір) і на арбітальнай станцыі «Салют-4»; 2-10 сакавіка 1978 года з У.Рэмекам — палёт на касмічным караблі «Саюз-28» (як камандзір; першы ў свеце міжнародны экіпаж па праграме «Інтэркосмас») і на арбітальнай станцыі «Салют-6» (асноўны экіпаж: Ю. В. Раманенка, Грэчка) з прыстыкаваным да яе касмічным караблём «Саюз-27». правёў у космасе 37,5 сут. Залаты медаль К. Э. Цыялкоўскага АН СССР.

Зноскі

  1. Губарев Алексей Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]