Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Уладзіслаў Волкаў
Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў
Партрэт
Краіна:

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Спецыяльнасць:

Бортінжынер

Экспедыцыі:

Саюз-7, Саюз-11

Дата нараджэння:

23 лістапада 1935(1935-11-23)

Месца нараджэння:

Масква, РСФСР, СССР

Дата смерці:

30 чэрвеня 1971(1971-06-30) (35 гадоў)

Узнагароды:
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Лётчык-касманаўт СССР

Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў (23 лістапада 1935, Масква30 чэрвеня 1971) — лётчык-касманаўт СССР, двойчы Герой Савецкага Саюза (22.10.1969 і 30.6.1971).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1959 скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут і працаваў у канструктарскім бюро. З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 12-17 кастрычніка 1969 года здзейсніў палёт у космас на караблі-спадарожніку "Саюз-7" ў якасці бортінжынера (сумесна з А. В. Філіпчанка і В. В. Гарбатка). Экіпаж карабля "Саюз-7" выканаў сутачны групавы палёт з касмічным караблём "Саюз-6" і 3-сутачны групавы палёт з касмічнымі караблямі "Саюз-6" і "Саюз-8". У якасці бортінжынера ўваходзіў у склад экіпажа касмічнага карабля "Саюз-11", выведзенага 6 чэрвеня 1971 г на арбіту спадарожніка Зямлі. 7 чэрвеня 1971 г. "Саюз-11" стыкаваўся навуковай станцыяй "Салют". Сумесны палёт касмічнага комплексу - арбітальнай станцыі "Салют" і транспартнага карабля "Саюз-11" працягваўся каля 23 сутак. Пасля завяршэння праграмы палёту 30 чэрвеня 1971 пры вяртанні на Зямлю Волкаў і іншыя члены экіпажа касмічнага карабля "Саюз-11" загінулі. Узнагароджаны ордэнам Леніна. Пахаваны ў Маскве на Краснай плошчы каля Крамлёўскай сцяны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Hero of the Soviet Union medal.png  Уладзіслаў Мікалаевіч Волкаў на сайце «Героі краіны»


Шаблон:Ганаровыя грамадзяне Кірава