Святлана Яўгенаўна Савіцкая
| Святлана Яўгенаўна Савіцкая | |||||||||
| Экспедыцыі: |
{{{місіі}}} |
||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Дата нараджэння: | |||||||||
| Месца нараджэння: | |||||||||
| Узнагароды: |
|
||||||||
Святлана Яўгенаўна Савіцкая (нар. 8 жніўня 1948) — савецкі касманаўт, другая жанчына-касманаўт ў свеце (першая - Валянціна Уладзіміраўна Церашкова) і першая ў свеце жанчына-касманаўт, якая выйшла ў адчынены космас, дэпутат ДД РФ ад фракцыі КПРФ. Адзіная жанчына двойчы Герой Савецкага Саюза, Заслужаны майстар спорту СССР (1970). Лётчык-касманаўт СССР (1982). Член КПСС з 1975 года.
Біяграфія [правіць]
Нарадзілася 8 жніўня 1948 ў Маскве. Бацька - вядомы савецкі лётчык і ваеначальнік Маршал авіяцыі Яўгеній Савіцкі. У 1966 годзе скончыла маскоўскую школу № 637. Паступіла ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут (МАІ), які скончыла ў 1972 годзе. Падчас вучобы ў МАІ таксама вучылася ў Цэнтральнай аб'яднанай лётна-тэхнічнай школе пры ЦК ДТСААФ у Калузе, якую скончыла ў 1971 годзе, атрымаўшы кваліфікацыю "лётчык-інструктар".
У перыяд з 1969 года па 1977 год ўваходзіла ў склад зборнай каманды СССР па пілатажным спорце. У 1970 годзе выйграла першынства свету па пілатажным спорце на поршневых самалётах ў Вялікабрытаніі. Усталявала 3 сусветныя рэкорды па парашутным спорце ў групавых скачках са стратасферы і 18 авіяцыйных рэкордаў на рэактыўных самалётах.
Пасля заканчэння інстытута працавала лётчыкам-інструктарам, вучылася ў школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў. У 1976 годзе пачала працаваць лётчыкам-выпрабавальнікам НВА «Узлёт» міністэрства радыёэлектроннай прамысловасці СССР. Выконвала палёты на самалётах «МіГ-21», Е-155 («МіГ-25»), «Су-7», «Іл-18», «Іл-28».
З мая 1978 года па чэрвень 1981 г. працавала лётчыкам-выпрабавальнікам Маскоўскага машынабудаўнічага завода «Хуткасць» КБ А. С. Якаўлева.
У жніўні 1980 года была камандзіраваная ў атрад лётчыкаў-касманаўтаў. У чэрвені 1981 прызначаная касманаўтам-даследчыкам ад ММЗ «Хуткасць».
З 19 па 27 жніўня 1982 года ў якасці касманаўта-даследчыка здзейсніла палёт на караблях "Саюз Т-5", "Саюз Т-7" і арбітальнай станцыі «Салют-7».
З 17 па 29 ліпеня 1984 года ў якасці бортінжынера здзейсніла палёт на "Саюз Т-12" і арбітальнай станцыі «Салют-7». Падчас палёту першай з жанчын здзейсніла выхад у адкрыты космас.
Спасылкі [правіць]
Святлана Яўгенаўна Савіцкая на сайце «Героі краіны»
| Лётчыкі-касманаўты СССР | |
|---|---|
| 1960-я | |
| 1970-я |
1970 Севасцьянаў • 1971 Рукавішнікаў, Дабравольскі (пасмяротна), Пацаеў (пасмяротна) • 1973 Клімук, Лазараў, Лебядзеў, Макараў • 1974 Арцюхін, Дзёмін, Сарафанаў • 1975 Грэчка, Губараў • 1976 Аксёнаў, Жолабаў, Зудаў, Раждзественскі • 1977 Глазкоў, Кавалёнак, Румін • 1978 Джанібекаў, Іванчанкаў, Раманенка • 1979 Ляхаў |
| 1980-я | |
| 1990-я |
1990 Баландзін • 1991 Арцэбарскі, Аўбакіраў, Афанасьеў, Манакоў |
- Асобы
- Нарадзіліся 8 жніўня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалем «За заслугі ў асваенні космасу»
- Касманаўты СССР
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Артыкулы пра касманаўтаў без партрэтаў
- Лётчыкі-касманаўты СССР
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Чэмпіёны свету па авіяцыйным спорце
- Жанчыны-авіятары
- Жанчыны-касманаўты
- Члены КПСС
- Члены КПРФ
- Выпускнікі МАІ
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання
- Народныя дэпутаты СССР ад усесаюзных таварыстваў і фондаў
- Атрад касманаўтаў РКК Энергія