Уладзімір Міхайлавіч Камароў
Камароў Уладзімір Міхайлавіч (1927—1967), лётчык-касманаўт СССР, інжынер-палкоўнік. Двойчы Герой Савецкага Саюза (19.10.1964 і 24.4.1967). Чалец КПСС з 1952. Скончыў Маскоўскую спецшколу Ваенна-Паветранных Сіл (1945), Батайскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча імя А. К. Сярова (1949), Ваенна-паветраную акадэмію імя Н. Е. Жукоўскага (1959). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 12-13.10.1964 упершыню ў свеце разам з навуковым супрацоўнікам Д. П. Феякціставым і лекарам Б. Б. Ягоравым здзейсніў палёт на шматмесным касмічным караблі «Узыход-1» у якасці камандзіра карабля. Другі палёт здзейсніў 23-24.4.1967 на касмічным караблі «Саюз-1». Загінуў падчас пасадкі з-за адмовы парашутнай сістэмы. Пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве.
Гл. таксама [правіць]
- КА Усход-4 — 1-й дублёр
- КА Узыход-1 — Камандзір экіпажа
- КА Саюз-1- Камандзір экіпажа
| Лётчыкі-касманаўты СССР | |
|---|---|
| 1960-я | |
| 1970-я |
1970 Севасцьянаў • 1971 Рукавішнікаў, Дабравольскі (пасмяротна), Пацаеў (пасмяротна) • 1973 Клімук, Лазараў, Лебядзеў, Макараў • 1974 Арцюхін, Дзёмін, Сарафанаў • 1975 Грэчка, Губараў • 1976 Аксёнаў, Жолабаў, Зудаў, Раждзественскі • 1977 Глазкоў, Кавалёнак, Румін • 1978 Джанібекаў, Іванчанкаў, Раманенка • 1979 Ляхаў |
| 1980-я | |
| 1990-я |
1990 Баландзін • 1991 Арцэбарскі, Аўбакіраў, Афанасьеў, Манакоў |