Аляксей Васілевіч Пятрэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Васілевіч Пятрэнка
Дата нараджэння 26 сакавіка 1938(1938-03-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 2017(2017-02-22)[2] (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
Гады актыўнасці 19612017
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Пашаны
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Народны артыст Украіны
IMDb ID 0677840
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксе́й Васі́левіч Пятрэ́нка (укр.: Олексій Васильович Петренко, руск.: Алексей Васильевич Петренко; 26 сакавіка 1938, с. Чэмэр, Казэлэцкага раёна Чарнігаўскай вобласці, УССР, СССР22 лютага 2017, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст РСФСР (1988), Народны артыст Украіны (1999). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2000).

З 1961 года ў Запарожскім музычна-драматычным тэатры імя Шчорса, у 1963—1964 гг. у Данецкім абласным рускім драматычным тэатры (Марыупаль), З 1964 года ў Ленінградскім тэатры імя Ленсавета[3], з 1977 года — акцёр Маскоўскага драматычнага тэатра на Малай Броннай, з 1978 ММАТа, З 1991 года — акцёр Кінастудыі імя М. Горкага.

Сярод лепшых роляў у кіно: Освальд («Кароль Лір») (1970), Рыгор Распуцін («Агонія») (1974), Юрый Строганаў («Дваццаць дзён без вайны») (1976), Кірыл Аляксеевіч («Ключ без права перадачы»), Пётр I («Сказ пра тое, як цар Пётр арапа жаніў») (абодва 1977), Іван Кузьміч Падкалёсін («Жаніцьба») (1978), Ігар Анатолевіч Стаўрасаў («Гракі») (1983), Мокій Пармёныч Кнураў («Жорсткі раманс»), Пол Дык («ТАСС упаўнаважаны заявіць») (абодва 1984), Васіль Васілевіч Пухаў («Наш браняпоезд»), абат Фарыа («Вязень замка Іф») (абодва 1988), Барыс Сяргеевіч ("Кааператыў «Палітбюро»), кароль Карл I Сцюарт («Мушкецёры дваццаць гадоў пасля») (1992), ля Буш («Імперыя піратаў») (1994), Пікасін («Агапэ») (1996), Мікалай Карлавіч Радлаў («Сібірскі цырульнік») (1999), Ягораў («У жніўні 44-га») (2000) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]