Карл I Сцюарт
| Карл I Charles I Teàrlach I |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| 27 сакавіка 1625 — 30 студзеня 1649 | ||||
| Каранацыя: | 2 лютага 1626 | |||
| Папярэднік: | Якаў I | |||
| Пераемнік: | Олівер Кромвель | |||
|
||||
| 27 сакавіка 1625 — 30 студзеня 1649 | ||||
| Папярэднік: | Якаў I | |||
| Пераемнік: | Олівер Кромвель | |||
|
||||
| 27 сакавіка 1625 — 30 студзеня 1649 | ||||
| Каранацыя: | 8 чэрвеня 1633 | |||
| Папярэднік: | Якаў VI | |||
| Пераемнік: | Карл II | |||
|
||||
| 27 сакавіка 1625 — 30 студзеня 1649 | ||||
| Папярэднік: | Якаў I | |||
| Пераемнік: | Олівер Кромвель | |||
| Нараджэнне: | 19 лістапада 1600 Шаблон:Сцягафікацыя/Шатландыя Данфермлайнскі палац, Шатландыя |
|||
| Смерць: | 30 студзеня 1649 (пакараны) |
|||
| Пахаваны: | Віндзорскі замак, Віндзар, графства Беркшыр | |||
| Дынастыя: | Сцюарты | |||
| Бацька: | Якаў I | |||
| Маці: | Ганна Дацкая | |||
| Жонка: | Генрыэта Марыя Французская | |||
Карл I (анг.: Charles I of England, 19 лістапада 1600 - 30 студзеня 1649, Лондан) - кароль Англіі, Шатландыі і Ірландыі з 27 сакавіка 1625. З дынастыі Сцюартаў. Яго палітыка абсалютызму і царкоўныя рэформы выклікалі паўстанні ў Шатландыі і Ірландыі і Англійскую рэвалюцыю. У ходзе грамадзянскіх войнаў Карл I пацярпеў паражэнне, быў аддадзены суду парламента і пакараны 30 студзеня 1649 г. ў Лондане.
[правіць] Праўленне
У 1628 годзе быў забіты Бекінгем, які меў вялікі ўплыў на Карла. Незаконны збор падаткаў, насуперак "петыцыі аб правах", абудзіў абурэнне ў парламенце, які быў у 1629 годзе зноў распушчаны Карлам. Пасля гэтага ён кіраваў 11 гадоў сам, дастаючы грошы паборамі, штрафамі, манаполіямі і падобнымі шляхамі. У гэты час высунуўся Томас Уэнтварт, пасля граф Страфард, чалавек здольны, але жорсткі і ўладалюбівы; ён прыдумаў план (Thorough) ўвядзення абсалютнай улады караля, пры дапамозе пастаяннага войска, і з поспехам ўжываў яго сам, будучы намеснікам Ірландыі. Жадаючы ўвесці паўсюль у каралеўстве адзіную Англіканскую царкву, Карл пераследваў пурытанства, аддаючы перад ім перавагу нават папізму; прымасу Лоду ён дазволіў ўвесці бясшлюбнасць духавенства, вучэнне аб пекле, малітву аб памерлых і многія іншыя дагматы, якія збліжалі царкву з Рымам.