Аляксей Мікалаевіч Апухцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мікалаевіч Апухцін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 (27) лістапада 1840[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 (29) ліпеня 1893[3] (52 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік
Гады творчасці з 1854
Жанр паэзія
Мова твораў руская
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Мікалаевіч Апухцін (руск.: Алексе́й Никола́евич Апу́хтин; 15 [27] лістапада 1840, Болхаў, Арлоўская губерня, Расійская імперыя — 17 [29] ліпеня 1893, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя) — рускі паэт, празаік, чыноўнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і. Дзяцінства прайшло ў радавым маёнтку бацькі — вёсцы Паўладар. У 1859 годзе скончыў Імператарскае вучылішча правазнаўства, дзе пасябраваў з П. І. Чайкоўскім. Быў адным з рэдактараў «Вучылішчнага весніка». Меў выдатныя адзнакі па ўсіх прадметах.

Па заканчэнні вучылішча служыў у міністэрстве юстыцыі (у адным дэпартаменце з Чайкоўскім).

З 1862 года жыў у сямейным маёнтку ў Арлоўскай губерні, у 1863—1864 гадах лічыўся старшым чыноўнікам асаблівых даручэнняў пры губернатары. Затым вярнуўся ў Пецярбург, дзе паступіў на службу ў міністэрства ўнутраных спраў, некалькі разоў выязджаў за мяжу па службовых патрэбах.

У 1870-х гадах у яго пачалося атлусценне, асабліва цяжкае ў апошнія гады. Незадоўга да смерці захварэў таксама на вадзянку, апошнія дні жыцця правёў практычна дома, з цяжкасцю рухаючыся.

Памёр 17 (29) жніўня 1893 года ў Санкт-Пецярбургу, пахаваны на Мікольскіх могілках. У 1956 годзе прах і помнік перанесены на Літаратарскія масткі Волкаўскіх могілак.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]