Аляксей Міхайлавіч Мацеша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Міхайлавіч Мацеша
Дата нараджэння 1 студзеня 1931(1931-01-01) (93 гады)
Месца нараджэння Хватаўка, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР
Дата смерці 2011
Месца смерці
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Навуковая сфера неўролаг
Месца працы Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

Аляксей Міхайлавіч Маце́ша[1] (нар. 1 студзеня 1931) — вучоны ў галіне нервовых хвароб, доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у вёсцы Хватаўка (Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1956 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. У 1966—2005 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, дзе ў 1978—1998 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай неўралогіі і нейрахірургіі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 120[2] навуковых прац па ўплыве наркатычных рэчываў на нервовую сістэму, клініка-імуналагічных узаемаадносінах пры захворваннях перыферычнай нервовай сістэмы, лячэнні хворых паркінсанізмам.

Сярод апублікаванага:

  • Гистохимия гликогена центральной нервной системы при гипотермии и наркозе. — Мн., 1972. (разам з А. М. Гурленем)
  • Специфичность церебральных механизмов наркотических состояний: автореф. дис. … д-ра мед. наук: (14.00.17 — норм. физиология) / Алексей Михайлович Матеша; Ордена Ленина АМН СССР, ННИ норм. физиологии им. П. К. Анохина. — [б. м.], 1985. — 53 с.
  • Изменения иммунитета у больных неврологическими проявлениями поясничного остеохондроза под вилиягием общепринятой терапии. — Гродна, 1998. (у ссаўтарстве)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мацеша Аляксей Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 229.
  • Мацеша Аляксей Міхайлавіч // Памяць: Бялыніцкі раён: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [Рэд. кал.: А. В. Агееў і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч]. — Мн.: Вышэйшая школа, 2000. — С. 439.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]