Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1947(1947-10-27) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны

Аляксей Пятровіч Шкадарэвіч (нар. 27 кастрычніка 1947, Капыль, Мінская вобласць) — беларускі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1988), прафесар (1990), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2004), акадэмік НАН Беларусі (2014).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 27 кастрычніка 1947 года ў Капылі. У 1965 годзе скончыў сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі Гартнага[2].

У 1970 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт.

У 1970—1979 гадах працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР стажорам-даследчыкам, малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам. З 1979 года ў БелОМА: начальнік Міжведамаснага канструктарскага аддзела, з 1984 года — начальнік аддзялення — намеснік галоўнага інжынера ЦКБ «Пеленг».

З 1992 года — дырэктар Навукова-тэхнічнага цэнтра «ЛЭМТ» Беларускага оптыка-механічнага аб’яднання.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя даследаванні ў галіне лазернай фізікі, оптыка-электроннага і лазернага прыборабудавання. Даследаваў цвердацельныя перабудоўваемыя лазеры з селектыўнай напампоўкай, што дазволіла прапанаваць эфектыўныя метады пошуку перспектыўных лазерных асяроддзяў з зададзенымі ўласцівасцямі, увесці ў практыку звыш 20 новых лазерных матэрыялаў. Выявіў фотатропны эфект на іонах Cr4+ у крышталях гранату, які з’яўляецца асноўным матэрыялам для пасіўнай мадуляцыі мацунку неадымавых лазераў. Даследаваў фізічныя ўласцівасці F2-цэнтраў афарбоўкі ў крышталях фторыстага ліцця, на аснове якіх распрацаваў прамысловую тэхналогію атрымання лазерных асяроддзяў, што дазволіла стварыць перспектыўную элементную базу для канструявання лазерных прыбораў і сістэм шырокага прызначэння, якія прымяняюцца на касмічных апаратах, у ваеннай тэхніцы і дальнаметрыі. Асвоіў вытворчасць у рэспубліцы лазераў на александрыце, сапфіры з тытанам, лазераў з дыёднай напампоўкай, лазераў з бяспечнай даўжынёй хвалі выпраменьвання, палімерных лазераў на фарбавальніках. Распрацаваў і прамыслова асвоіў вытворчасць лазерных апаратаў і прыбораў для прымянення ў медыцынскіх установах Беларусі (афтальмалогіі, анкалогіі, хірургіі, дэрматалогіі) і народнай гаспадарцы: на машынабудаўнічых прадпрыемствах, у шыннай прамысловасці, паліграфіі, дрэваапрацоўцы і лясной гаспадарцы.

Аўтар звыш 370 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 3 вучэбных дапаможнікаў і больш за 90 вынаходстваў.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

1 ліпеня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць Аляксея Шкадарэвіча[5].

5 снежня 2023 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[6][7].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Физика и спектроскопия лазерных кристаллов. М., 1986.
  • Recent Advance in Solid State Lasers // OSA Proceedings. 1989. V.5. Р.60-63.
  • Роль интеграции науки, образования и производства в развитии приборостроения Республики Беларусь // Материалы Первого съезда ученых Республики Беларусь. Мн., 2007.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]