Алісэ Брага
| Алісэ Брага Alice Braga |
|
| Алісэ Брага ў 2008 годзе. | |
| Імя пры нараджэнні: | Alice Braga Moraes |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 15 красавіка 1983 (29 гадоў) |
| Месца нараджэння: | Сан-Паўлу, штат Сан-Паўлу, Бразілія |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | кінематаграфіст — актрыса |
| Кар'ера: | з 1998 |
| Кірунак: | Драма Трылер Баявік Меладрама |
| IMDb: | ID 0103797 |
Алісэ Брага Мараеш (парт. Alice Braga Moraes, нар. 15 красавіка 1983, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільская актрыса, фотамадэль.
[правіць] Біяграфія
Нарадзілася ў каталіцкай сям'і. Маці Алісэ - актрыса Ганна Брага - з дзяцінства вадзіла дачку на здымачныя пляцоўкі, што абудзіла цікавасць дзяўчынкі да акцёрства. Яна пачала ўдзельнічаць у школьных спектаклях, а потым і ў камерцыйных радыёперадачах.
У кіно дэбютавала ў 1998 годзе, але сапраўдны поспех да актрысы прыйшоў у 2002 годзе пасля таго, як яна сыграла Анжаліку ў бразільскім фільме "Горад Бога" і нават была намінаваная на нацыянальную кінапрэмію. Зняўшыся ў каля тузіну фільмаў за пяць гадоў, Алісэ Брага прыцягнула да сябе ўвагу галівудскіх прадзюсараў.
Міжнароднае прызнанне прыйшло да яе пасля фільма "Я - легенда", які выйшаў на экраны ў 2007 годзе, з Уілам Смітам у галоўнай ролі. У 2008 годзе Брага грала ў фільме Дэвіда Мемета «Чырвоны пояс». Яна ўвайшла ў акцёрскі ансамбль з удзелам Шона Пена і Харысана Форда ў карціне «Пераправа» (анг. Crossing Over), якая распавядае пра жыццё імігрантаў у Лос-Анджэлесе і іх спробах атрымаць амерыканскае грамадзянства.
Яна зноў папрацавала разам з рэжысёрам "Горада Бога" Фернанду Мейрэлішам, выканаўшы адну з вядучых роляў у яго фільме «Слепата», знятага паводле рамана лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жазэ Сарамага. Пасля гэтай працы актрыса знялася ў галоўных жаночых ролях такіх буйных галівудскіх праектаў як «патрашыцель» і «Драпежнікі», а таксама ў аднайменнай экранізацыі рамана Паўла Каэльё «Адзінаццаць хвілін».
Сярод іншых яе прыкметных кінапрац - драма аб небяспеках любоўнага трохвугольніка «Ніжні горад» (2005), эксцэнтрычная камедыя парт. O Cheiro do Ralo (2007), а таксама роля бесклапотнай студэнткі мастацкай школы ў фільме ісп.. Sólo Dios Sabe (2006) з Дыега Лунай, прэм'ерны паказ якога адбыўся на кінафэсце «Санденс». Яшчэ адзін фільм 2006 года ў духу «незалежнага кіно» - англ. A Journey to the End of the Night з Брэнданам Фрэйзер і Мосам Дэфам, дзеянне якога разгортваецца на фоне бразільскай індустрыі гандлю секс-паслугамі.
Брага свабодна гаворыць на партугальскай, іспанскай і англійскай.
[правіць] Фільмаграфія
| Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
|---|---|---|---|---|
| 2002 | ф | Горад Бога | Cidade de Deus | Анжаліка |
| 2005 | ф | Ніжні горад | Cidade baixa | Карына |
| 2007 | ф | Я — легенда | I Am Legend | Ганна |
| 2008 | ф | Чырвоны пояс | Redbelt | Сандра Тэры |
| 2008 | ф | Слепата | Blindness | Жанчына ў цёмных ачках |
| 2009 | ф | Пераправа | Crossing Over | Mireya Sanchez |
| 2010 | ф | Патрашыцелі | Repo Men | Бэт |
| 2010 | ф | Драпежнікі | Predators | Ізабелль |
| 2011 | ф | Абрад | The Rite | Анджэліна |
| 2011 | ф | Адзінаццаць мінуць | Eleven Minutes | |
| 2013 | ф | Элізіум | Elysium |
[правіць] Спасылкі
- Алісэ Брага(англ.) на сайце Internet Movie Database