Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй ад 30 да 60, рэдка да 90 сантыметраў. Мае клубні ад верацёнападобнай да яйкападобнай формы. Сцёблы паласатыя, полыя, танкасценныя і часта сціскаюцца на вузле. Прыкаранёвае лісце прыкладна 22 х 5 см, ад простага да падвойна пёрыстага. Сцябловае лісце пёрыстарассечанае з лінейна-ланцэтнымі вузкімі непадзеленымі долямі. Кветкі з пяццю пялёсткамі. Суквецце — парасонік. Плод даўжынёй ад 3 да 4 міліметраў, цыліндрычны або канічны віслаплоднік. 2n = 22[4].