Клубень

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Клубень бульбы (Solanum tuberosum) з маладымі бакавымі парасткамі, якія развіваюцца з пазушных почак.

Клубень (лац.: túber) — відазменены скарочаны парастак расліны, які мае больш ці менш шарападобную форму ў выніку разрастання аднаго або некалькіх міжвузлій і з рэдукаваным лісцем. Клубні развіваюцца, як правіла, на канцах сталоны - бакавых выцягнутых парасткаў карэнішча. Як і на большасці вегетатыўных парасткаў, на клубне можна выявіць пазушные почкі (у бульбы іх звычайна называюць «вочкі»). Клубні ўтрымоўваюць багатыя запасы пажыўных рэчываў, у асноўным, крухмалу.

Чалавек выкарыстоўвае ў ежу клубні шэрагу раслін, напрыклад, бульбы. З клубнямі не варта змешваць каранёвыя клубні, або карнеклубні (патоўшчаныя ўчасткі каранёў, напрыклад, у батата). Акрамя таго, клубні могуць быць выкарыстаны для вегетатыўнага размнажэння раслін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.349

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]