Аменхатэп I
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Аменхатэп I — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1525 - 1504 гадах да н. э., з XVIII дынастыі. Сын фараона Яхмаса I і царыцы Яхмес-Нефертары. Прыйшоў да ўлады пасля смерці Яхмаса I у 1527 да н. э., непаўналетнім, таму рэгентам была абвешчана маці Аменхатэпа I Яхмес-Нефертары. Аменхатэпп працягнуў заваявальную палітыку свайго бацькі. Ён здзейсніў буйны паход у Нубію з мэтай «пашырыць межы Егіпта». Нубійскае войска было знішчана, камандуючы ім правадыр узяты ў палон, а воіны захопленыя ці перабіты. Аменхатэп дасягнуў вобласці другога нільскага парога, пра што сведчыць надпіс ад 8-га года праўлення Аменхатэпа на скале каля вострава Уранарты.
| XVIII дынастыя | ||
| Папярэднік: Яхмас I |
фараон Егіпта каля 1525 — 1504 да н. э. |
Пераемнік: Тутмас I |
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аменхатэп I