Тутанхамон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пахавальная маска Тутанхамона

ТУТАНХАМОН (літар. — жывы вобраз Амона; троннае імя Небхепрура) — егіпецкі фараон эпохі Новага царства (XVIII дынастыя), правіў каля 1400 — каля 1392 да н.э.

Зяць Аменхатэпа IV (Эхнатона) і, магчыма, яго сын ці малодшы брат. Уступіў на прастол у 12-гадовым узросце пад імем Тутанхатон, памёр, не дажыўшы да 20 год. Фактычна ўлада знаходзілася ў руках візіра Эе і іншых вяльмож. Пры Тутанхамоне адменены рэлігійныя рэформы Эхнатона, адноўлены культ бога Амона, сам фараон адмовіўся ад імя Тутанхатон і вярнуў рэзідэнцыю фараона з Эхетатона ў г. Фівы.

У 1922 выяўлена грабніца Тутанхамона — адзінае амаль не разрабаванае пахаванне фараона, дзе захаваліся цудоўныя помнікі мастацтва.

Commons