Амяльнянскі біялагічны заказнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Амяльнянскі біялагічны заказнік
Размяшчэнне
Плошча
  • 2 011 га[2]
Дата заснавання 16 жніўня 1979[2]

Амяльня́нскі біялагі́чны зака́знік — біялагічны заказнік на вярховым балоце Парэцкі Мох, месціцца ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на захад ад аграгарадка Вомельна, на поўдзень ад аграгарадка Гарэлец, каля ракі Пціч.

Заснаваны ў 1979 годзе для захавання месцаў росту журавін. Ахоўная зона каля 2 тыс. га[3]. У раслінным покрыве пераважаюць хваёва-сфагнавыя фітацэнозы. На ўскраінах і «астраўках» балота — хваёвыя, хваёва-бярозавыя і асінава-яловыя лясы. Шматлікі балотны верас, на прылеглых да балота сырых лугавінах вялікая папуляцыя касача сібірскага.

У 2007 годзе нададзены статус рэспубліканскага заказніка[3].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]