Журавіны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Журавіны
Журавіны звычайная (Vaccinium oxycoccos)
Журавіны звычайная (Vaccinium oxycoccos) з пладамі на балоце ў атачэнні моху Sphagnum rubellum. Ніжняя Саксонія, Германія.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vaccinium subgen. Oxycoccus (Hill) A.Gray (1848)

Сінонімы
Vaccinium sect. Oxycoccus (Hill) W.D.J.Koch (1837)
Віды
Арэал
выява
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   23571
NCBI   13749

Жураві́ны[4] (Oxycóccus) — род кветкавых раслін, сямейства верасовыя.

Змест

[правіць] Біялагічнае апісанне

Журавіны. Батанічная ілюстрацыя Адольфа Іпея, 1813

Лісце доўгае, бліскучае, на зіму не адпадае, зверху цёмна-зялёнае, знізу шэраватае, з уціснутай сярэдняй жылай. Кветкі цёмна-ружовыя.

Плод — цёмна-чырвоная шарападобная вельмі кіслая ягада з сакавітай мякаццю і шчыльнай лупінкай. Квітнее ў траўні, ягады спеюць у верасні—кастрычніку.

[правіць] Збор і захоўванне

Расце на тарфяным грунце і імховых балотах. Разам з журавінамі растуць сасна, дурніцы, падвей, багун.

У Беларусі расце паўсюдна.

[правіць] Прамысловая здабыча

Некалькі гадоў таму Беларусь выйшла на 3-е месца ў свеце па аб’ёмах збору журавінаў і на 4-е месца па экспарце пасля Чылі, Канады і ЗША[5].

[правіць] Выкарыстанне

У народнай медыцыне ягады спажываюць пры зніжанай кіслотнасці страўніка. З журавінаў гатуюць морсы, сокі, квасы, экстракты, кісялі. Узвары і экстракты з журавінаў прыемныя і карысныя пры стоме. Лісце можа ўжывацца як чай. Журавіны з'яўляюцца сховішчам шматлікіх карысных рэчываў і вітамінаў.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкулы «Двухдольныя».
  3. Oxycoccus у базе даных Index Nominum Genericorum (ING)(англ.)  (Праверана 27 мая 2009)
  4. Напісанне Журавіны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.450
  5. Наша Страва - 2: Журавіны.

[правіць] Спасылкі

Шаблон:Вакцыніум

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах