Ананій Васільевіч Сабашнікаў
Ананій Васільевіч Сабашнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лістапада 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 2003 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Ананій Васільевіч Саба́шнікаў (руск.: Ананий Васильевич Сабашников; 7 лістапада 1917[1][2] — 29 мая 2003) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Вязнікі (Уладзімірская вобласць Расіі). У 1938 годзе скончыў Вязнікаўскі тэхнікум ільняной прамысловасці і працаваў на ільняной фабрыцы цеплатэхнікам, намеснікам механіка[3]. 1 кастрычніка 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію[4]. Прайшоў падрыхоўку ў Гарахавецкіх лагерах каля горада Горкі і скончыў школу малодшых камандзіраў у Арзамасе[3]. Прымаў удзел у баях пад Масквой, быў паранены[3]. У лістападзе 1942 года скончыў Маскоўскае ваенна-палітычнае вучылішча, у 1943 годзе — курсы перападрыхтоўкі камандзіраў стралковых рот. Прымаў удзел у баях на Ленінградскім, Паўночна-Заходнім, 1-м Прыбалтыйскім і 2-м Беларускім франтах.
Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Віцебскай вобласці. 22—24 чэрвеня 1944 года стралковая рота гвардыі старшага лейтэнанта Сабашнікава прарвала абарону праціўніка каля вёскі Арэхі Шумілінскага раёна, каля вёскі Мамойкі Бешанковіцкага раёна першай фарсіравала раку Заходняя Дзвіна і захапіла плацдарм. Быў паранены, але не пакінуў поля бою.
Перамогу сустрэў у Германіі. Працягваў службу ў Групе савецкіх войскаў у Германіі[3]. У 1946 годзе звольнены ў запас у званні капітана. Вярнуўся на радзіму. У 1948 годзе скончыў Іванаўскую абласную партыйную школу[3]. Да 1987 года на партыйнай і гаспадарчай рабоце. На працягу дваццаці гадоў узначальваў базу Ростэкстыльгандлю.
Памёр А. В. Сабашнікаў 29 мая 2003 года. Быў пахаваны на Алеі Славы ў горадзе Вязнікі, у лістападзе 2015 года перапахаваны на Гарадскіх могілках[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка» (1944)
- Ордэн Леніна (1944)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985)
- Медаль «За абарону Масквы»
- Медаль «За абарону Ленінграда»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- медалі.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Ганаровы грамадзянін горада Вязнікі[3]. Імя А. В. Сабашнікава занесены на Абеліскі Славы ў горадзе Вязнікі і гарадскім пасёлку Шуміліна[3].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Портал «Память Народа» (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж Сабашников Ананий Васильевич на сайце «Героі краіны» (руск.)
- ↑ Сабашников Ананий Васильевич // Партал «Память Народа» (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сабашнікаў Ананій Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 46—47. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Нарадзіліся 5 лістапада
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Вязніках
- Памерлі 29 мая
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ва Уладзімірскай вобласці
- Пахаваныя ва Уладзімірскай вобласці
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі бітвы за Маскву
- Капітаны СССР