Медаль Жукава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль Жукава
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Былым вайскоўцам і асобам вольнанаёмнага складу Чырвонай арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў НКУС, партызанам, удзельнікам падполля за адвагу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў баявых дзеяннях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і японскімі мілітарыстамі, на аснове дакументаў, якія сцвярджаюць непасрэдны ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў або ў баявых дзеяннях супраць Японіі.
Падставы ўзнагароджання Прымеркаваны да 100-гадовага юбілею Жукава.
Дата заснавання 18 верасня 1997
Статус уручаецца
Старэйшая медаль Ушакова[d]
Малодшая юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Меда́ль Жу́кава — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 18 верасня 1997 г.

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне[правіць | правіць зыходнік]

Медаль прымеркаваны да 100-гадовага юбілею Жукава і прысуджаецца былым вайскоўцам і асобам вольнанаёмнага складу Чырвонай арміі, Ваенна-Марскога Флоту, войскаў НКУС, партызанам, удзельнікам падполля за адвагу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў баявых дзеяннях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і японскімі мілітарыстамі, на аснове дакументаў, якія сцвярджаюць непасрэдны ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў або ў баявых дзеяннях супраць Японіі.