Ананія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ананія
Род дзейнасці разьбяр
Дата нараджэння XV стагоддзе
Дата смерці XVI стагоддзе
Двухбаковы абразок: Прамудрасць стварыла сабе храм; Святы (каля 1517—1525). Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург.

Ананія або Ананій (2-я палова XV стагоддзя — 1-я палова XVI стагоддзя) — першы вядомы імем разьбяр па дрэве на тэрыторыі Беларусі.

Стварыў для пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча некалькі разьбяных драўляных абразкоў. У Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу захоўваюцца два разьбяныя абразка-мініяцюры Ананіі — «Прамудрасць стварыла сабе храм» і чатырохчасткавы «Святы». Абразкі зроблены з цёмнага, цвёрдага дрэва. На абразку «Святы» ёсць надпіс, што ён падораны князем Яраславічам свайму баярыну Фёдару Іванавічу Шчэпіну (на думку Валера Пазднякова гэта Фёдар Пятровіч Шчэпа, які меў маёнткі каля Пінска і Клецка і згадваецца ў 1503—1528 гадах, але ёсць пярэчанні такому атаясненню), а «робілъ попъ Ананиа». Ананія, напэўна, быў святаром у нейкім паселішчы ва ўладаннях князя Яраславіча.

Падобны абразок «Прамудрасць стварыла сабе храм» захоўваецца ў калекцыі графа Бланжы ў Парыжы, выява і надпіс на ім троху розніцца ад асобніка ў Рускім музеі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Груша А. И. Кого и за что князь Федор Иванович Ярославич одарил деревянным образком с сюжетом «Премудрость созда себе храм»? // Древняя Русь: вопросы медиевистики. — № 2 (84), июнь 2021 г. — С. 52-67.
  • БЭ у 18 т. — Т. 1. — С. 338
  • Республика Беларусь: энциклопедия. — Мн., 2006. — Т. 2. 912 с. — С. 97;
  • Культура Беларусі: энцыклапедыя. У 6 т. — Мінск, 2010. — Т. 1. 704 с. — С. 149—150;
  • Пазднякоў В. Ананія // Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя ў 2 т. Мінск, 2005. Т. 1. — С. 226.
  • Пластыка Беларусі XII—XVII стагоддзяў / Н. Ф. Высоцкая — Мн.: Беларусь, 1983. — 232 с. — Табл. 21, 22.
  • Плешанова И. И. Анания // Православная энциклопедия. — М., 2001. Т. 2. С. 222.
  • Плешанова И. И. Два резных деревянных образка в собрании Русского музея // Памятники культуры: Новые открытия. 1979. Л., 1980. — С. 216.
  • Уваров А. С. Резная икона: «Премудрость созда себе дом», принадлежавшая Пинскому князю Феодору Ивановичу Ярославичу, 1499—1522 // Уваров А. С. Сборник мелких трудов. М., 1910. Т. 1;

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]