Анатоль Генадзевіч Злотнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Генадзевіч Злотнікаў
Дата нараджэння 16 мая 1944(1944-05-16) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Анатоль Генадзевіч Злотнікаў (нар. 16 мая 1944, Гомель) — беларускі сацыёлаг, дэмограф, спартсмен (фізічная культура і спорт — шахматы, бадмінтон). Кандыдат эканамічных навук (1978), Кандыдат у майстры спорту СССР (лёгкая атлетыка), дацэнт (1988). Акадэмік Беларускай акадэміі сацыяльных навук (1999), Расійскай акадэміі сацыяльных навук (1998). Член Расійскага таварыства сацыёлагаў (2000). Аглядальнік газеты «Гомельская праўда» (1992—1995). Чэмпіён Беларускай ССР сярод юнакоў па лёгкай атлетыцы (1962).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (кваліфікацыя «Філосаф. Выкладчык філасофіі і грамадазнаўства», 1972), Інстытут сацыялагічных даследаванняў АН СССР (завочная аспірантура, 1978).

Працаваў у Віцебскай швейнай фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі» (сацыёлаг, 1972—1973); Навукова-даследчым інстытуце эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (г. Мінск, 1974—1975, Гомельскі аддзел НДІЭМП, 1975—1982); Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі (з 1982; дацэнт, кафедра філасофіі і навуковага камунізму, з 1989 — кафедра навуковых асноў кіравання, з 1994 — кафедра менеджменту і права, з 1999 — кафедра тэорыі і гісторыі кааперацыі; у 1999—2006 — загадчык кафедры тэорыі і гісторыі кааперацыі, у 2006—2011 — загадчык кафедры тэорыі кааперацыі і сацыялогіі; з 2011 — кафедра статыстыкі і АПК, дацэнт, прафесар, з 2017 — кафедра права і эканамічных тэорый, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: прыкладная сацыялогія; эканамічная сацыялогія; рэгіянальная сацыялогія; цякучасць кадраў; этнічная сацыялогія; сацыялогія чарнобыльскай катастрофы; сацыялагічныя аспекты канцэпцый лаўрэатаў нобелеўскай прэміі па эканоміцы; рэпрадуктыўныя паводзіны; міграцыя; працоўная міграцыя; працягласць жыцця; дэмаграфічная экспертыза.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Праўлення Белкаапсаюза (2009, 2019), Гомельскага філіяла Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014), Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2016) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Практикумы (см.: сайте: Lib.i-bteu.by — электронная библиотека -Злотников А. Г.):
  • Социология: практикум для реализации содержания образовательных программ высшего образования I ступени. Гомель: БТЭУ, 2013. — 52 с.
  • Социология управления: практикум для реализации содержания образовательных программ высшего образования I ступени. Гомель: БТЭУ, 2015. — 36 с.
  • Демографические идеи и концепции (Глава 3. Социологические принципы исследования демографических процессов). — Мн.: Право и экономика, 2014. — С. 250—303.
  • Релевантность социальных механизмов в социологии. СПб: Скифия-принт, 2016.
  • Социологическая энциклопедия /Под общ. ред. А. Н. Данилова. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003: Статьи: Быта культура (с. 38-39), Бытовые отношения (с. 40), Демография (с. 84-85), Забастовка (с. 96-97), Менеджмента социология (с. 194—195), Приживаемость переселенцев (с. 273—274);
  • Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi. У 6 т. Т. 2. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1994: Вiнная манаполiя (с. 302—303) в соавторстве: Скiдан В.I.;
  • Межнациональные отношения в Восточно-Полесском регионе Беларуси (Материалы изучения общественного мнения населения Гомельской области). //Под ред. Злотникова А. Г. (Злотников А. Г., Билык А. Н., Грищенко А. М., Злотникова Л. М., Касьяненко А. П., Павловец Д. Д., Шавель С. А.). — Гомель: Радзiмiчы, 1993. — 46 с. (3,0 п.л.);
  • Современная социально-экономическая ситуация в Гомельской области в отражении постчернобыльских проблем (Краткие материалы социологических исследований в 1993 г.). — Гомель: Областной Совет народных депутатов, 1994. — 30 с. (2,5 п.л.);
  • Здоровье населения Гомельщины и медицинское обслуживание в постчернобыльский период (Материалы изучения общественного мнения населения Гомельской области) //Отв. ред. А. Г. Злотников — Гомель: Радзiмiчы, 1991. — 40 с. — 2.5 п.л. (Злотников А. Г., Злотникова Л. М., Касьяненко А. П.);
  • Гомельчане в экстремальных условиях: социально-психологический климат в постчернобыльский период (Материалы изучения общественного мнения населения Гомеля) — Гомель: Радзiмiчы, 1991. — 62 с. — 4,0 п.л. (Злотников А. Г., Злотникова Л. М., Касьяненко А. П.);
  • Население Гомельской области о проблемах формирования рыночных отношений (Краткие материалы изучения общественного мнения населения области). //Отв. ред. А. Г. Злотников. — Гомель: Гомельский социологический центр, 1990. — 48 с. — 3,0 п.л. (Злотников А. Г., Злотникова Л. М., Касьяненко А. П., Кизилевич А. В.);

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]