Анатоль Казлоў
Анатоль Казлоў (нар. 28 ліпеня 1962, вёска Асінаўка, Краснапольскага раёна, Магілёўскай вобласці, Беларусь) — беларускі празаік, літаратуразнаўца.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1985 годзе. Працаваў у будакашалёўскай раённай газеце «Авангард» (1985, 1987—1988), служыў у Савецкай Арміі ў Сібірскай ваеннай акрузе (1985—1987). У 1988—90 гадах вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры АН БССР, працаваў над дысертацыяй «Сатыра і гумар у беларускай літаратуры 20-х — пачатку 30-х гадоў» (кіраўнік Іван Навуменка). У 1990—1992 гадах — загадчык аддзела публіцыстыкі і нарыса часопіса «Полымя». У 1992—2003 і з 2011 года — загадчык аддзела прозы часопіса «Маладосць». Галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва» (2003—2009). Супрацоўнік часопіса «Нёман» (2009—2011).
[правіць] Творчасць
Аўтар некалькіх празаічных зборнікаў:
- «Міражы ценяў» (1990),
- «І тады я памёр…» (1993),
- «Незламаная свечка» (2000),
- «Юргон» (2006),
- «Горад у нябёсах» (2009).
[правіць] Прызнанне
- Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1991 года; з 2006 года — Саюза пісьменнікаў Беларусі).
[правіць] Літаратура
- Казлоў А. Не люблю грыбоў ды ягад// З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі/ уклад. Мікола Мінзер. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 147—150.