Анатоль Міхайлавіч Лебедзеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Міхайлавіч Лебедзеў
Дата нараджэння 25 верасня 1935(1935-09-25) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Іван Аляксандравіч Багенскі[d], Андрэй Маркавіч Рудніцкі[d], Яўгенія Аляксандраўна Патапава[d] і Ігар Іванавіч Сярдзюк[d]

Анатоль Міхайлавіч Лебедзеў (нар. 25 верасня 1935, г. Брэст) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1958 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут (выкладчыкі Іван Аляксандравіч Багенскі[uk], Андрэй Маркавіч Рудніцкі[uk], Яўгенія Аляксандраўна Патапава, Ігар Іванавіч Сярдзюк). Пасля заканчэння інстытут працаваў архітэктарам у праектным інстытуце «Кузбасгарпраект» у г. Новакузнецку Кемераўскай вобласці, з 1959 года — старэйшым архітэктарам. У 1964 годзе пераехаў ў г. Гомель, дзе працаваў старэйшым архітэктарам у інстытуце «Гомельграмадзянпраект», у 19661977 гадах кіраўнік групы архітэктараў у планіровачнай майстэрні інстытута, з 1977 года галоўны архітэктар праектаў. Сышоў на пенсію ў 1994 годзе. У 20052008 гадах працаваў вядучым архітэктарам у праектным унітарным прадпрыемстве «Еўрадызайнпраект» у Гомелі[1].

Член Саюза архітэктараў з 1969 года, членскі білет № 10383[1]. Пражывае ў Гомелі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: чатыры жылыя пасёлкі для рудняў Абаза, Баскукан, Краснакаменскі, Шэрэгеш у Кемераўскай вобласці (19591964); праект забудовы мікрараёна (1962, сааўтары Бугаеў, Г. Б. Царапкіна)[1], 180-кватэрны жылы дом па вул. Кутузава (1961) у г. Новакузнецку Кемераўскай вобласці, праект рэканструкцыі пас. Шэрэгеш Кемераўскай вобласці (1980)[2]; генпланы Рэчыцы Гомельскай вобласці (1966), Рагачова (1967) Гомельскай вобласці; праект дэталёвай планіроўкі Навабеліцкага раёна г. Гомеля (1979, сааўтар Я. К. Казлоў); праект забудовы мікрараёнаў 11, 12 у жылым масіве Валатава г. Гомеля (1980, будаўніцтва скончана 1984, у сааўтарстве): мікрараёны пабудаваны на намыўных тэрыторыях, кампазіцыя мікрараёна № 12 уяўляе сабой замкнёную групу 9-павярховых дамоў, якія выходзяць пад вуглом да магістралі з мэтай змяншэння шумавога ўплыву вуліцы і завяршчаюцца на перыферыі мікрараёна 5-павярховым домам у форме мяккай крывой, завершанай свабодна размешчанай групай дамоў вежавага тыпу, гэты прыём быў упершыню выкарыстаны ў Гомелі з адступленнем ад стэрэатыпаў, свабоднай планіроўкі «тыпу Чаромушкі» і т.п.; праект забудовы квартала Рынак[2] і мікрараёна № 2 у г. Рагачове Гомельскай вобласці (1981, сааўтар Я. К. Казлоў); праект забудовы мікрараёна «Сонечны» ў Фестывальным раёне г. Гомеля — мікрараён, у якім упершыню ў Гомелі былі запраектаваны і пабудаваны дамы-комплексы рознай паверхавасці ў панэльным выкананні (запраектаваны ў 1990—1991, забудаваны, аўтар Г. А. Міцкевіч); праект забудовы мікрараёна «Дняпроўскія стромы» ў г. Рагачове Гомельскай вобласці (1991, аўтар Г. А. Міцкевіч); праект забудовы масіва катэджаў (мікрараён № 15) у Навабеліцкім раёне г. Гомеля (19921993, сааўтар А. А. Лебедзева)[1].

Браў удзел у мясцовых конкурсах. Узнагароджаны граматай у конкурсе на помнік-абеліск ў гонар 250-годдзя далучэнні Хакасіі да Расіі ў г. Абакане (1960), дыпломам у рэспубліканскім конкурсе на мемарыял Брэсцкай крэпасці (1965)[1].

Зноскі

  1. а б в г д Лебедев Анатолий Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б Лебедев Анатолий Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лебедев Анатолий Михайлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Лебедев Анатолий Михайлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)