Анатоль Пятровіч Кузьмічоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Пятровіч Кузьмічоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 мая 1923(1923-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 чэрвеня 2011(2011-06-12) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, празаік
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Будапешта» медаль «За ўзяцце Вены»

Анатоль Пятровіч Кузьмічоў (20 мая 1923, Узлавая, Тульская вобласць, РСФСР — 12 чэрвеня 2011) — беларускі празаік, драматург. Сябра СП СССР і БССР (1952).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка.

У сувязі з набліжэннем фронту восенню 1941 года накіраваўся на ўсход, працаваў рабочым на базе загатзбожжа ў Пугачоўскім раёне Саратаўскай вобласці.

На пачатку 1942 года — літсупрацоўнік рэдакцыі чыгуначнай газеты «Углярка» (г. Узлавая). З мая 1942 года — у арміі. Удзельнічаў у баях як мінамётчык, служыў у карпусной газеце «В бой за Родину!». Ваяваў на Бранскім, Паўднёва-Заходнім і 3-м Украінскім франтах.

У 1947—1956 гадах працаваў у газеце Закаўказскай ваеннай акругі «Ленинское знамя», у 1957—1959 гадах — быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Литературная Грузия».

У 1955 годзе скончыў два курсы завочнага аддзялення Літаратурнага інстытута ў Маскве.

З 1967 года жыў у Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкавацца пачаў у 1940 года. Пісаў на рускай мове.

Аўтар п’ес «В нашем полку» (пастаўлена ў 1951), «Возвращение» (пастаўлена ў 1953), «Орлиный перевал» (пастаўлена ў 1958).

Выступаў і ў жанры прозы. Выйшлі ў Тбілісі, Маскве аповесці «По свежему следу» (1955), «Смена караулов» (1967), «Первые советские гвардейцы» (1971), раманы «Так наступает весна» (1958), «Юго-Запад» (1962, перавыдадзены ў Менску ў 1976), «Тревога» (1964), «Дети становятся взрослыми» (1965), «Одиннадцатый класс» (1967), «Год службы» (1979).

У Мінску выйшлі раманы «Поле боя» (1979), «Подпольная кличка — Янош» (1987), кнігі прозы «Час переклички» (дакументальная аповесць, 1981), «Ночная проверка» (аповесці, 1982), «Тревога» (раман, аповесці, 1983), «Запечатленные навек» (дакументальная аповесць, 1984).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]