Медаль «За ўзяцце Будапешта»

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Capturebudapest rib.png Capture of Budapest OBVERSE.jpg
Краіна

Сцяг СССР СССР

Тып

медаль

Каму ўручаецца

ваеннаслужачым Савецкай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС

Падставы ўзнагароджання

непасрэдным удзельнікам гераічнага штурму і ўзяцці Будапешта, а таксама арганізатарам і кіраўнікам баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Параметры

дыяметр — 32 мм
матэрыял — латунь

Дата заснавання

9 чэрвеня 1945

Колькасць узнагароджанняў

362 050

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Медаль «За перамогу над Японіяй»

Малодшая ўзнагарода

Медаль «За ўзяцце Кёнігсберга»

Медаль "За ўзяцце Будапешта" заснавана Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медалі - мастак А. І. Кузняцоў.

Медалём "За ўзяцце Будапешта" ўзнагароджваліся вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС - непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і ўзяцця Будапешта ў перыяд 20 снежня 1944 г. - 15 лютага 1945 года, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры ўзяцці гэтага горада.

Медаль "За ўзяцце Будапешта» носiцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За перамогу над Японіяй».

Па стане на 1 студзеня 1995 медалём "За ўзяцце Будапешта" ўзнагароджана прыблізна 362050 чалавек.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Медаль "За ўзяцце Будапешта" вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На вонкавым баку медаля: у цэнтры - надпіс «За ўзяцце Будапешта», над надпісам уверсе - пяціканцовая зорачка, а ўнізе - малюнак сярпа і молата на двух перакрыжаваных лаўровых галінках.

На адваротным баку медаля - дата ўзяцця Будапешта: «13 лютага 1945 г.», над датай - пяціканцовая зорка.

Усе надпісы і малюнкі на медалі - выпуклыя. Аверс і адваротны бок медаля абрамлены борцікам.

Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, абцягнутай аранжавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі - блакітная палоска шырынёй 8 мм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]