Бранскі фронт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бранскі фронт
Эмблема УС
Гады існавання 14 жніўня 1941 года, 24 снежня 1941 года, 28 сакавіка 1943 года - 10 лістапада 1941 года, 12 сакавіка 1943 года, 10 кастрычніка 1943 года
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму войскамі фронту
Уваходзіць у Узброеных Сіл СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб'яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Функцыя абарона
Колькасць аб'яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Камандуючыя войскамі, гл. спіс

Бранскі фронтаператыўнае аб’яднанне (фронт) Чырвонай арміі (РСЧА), у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Першае фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміраваны 14 жніўня 1941 года на стыку Цэнтральнага і Рэзервовага франтоў для прыкрыцця Бранскага кірунку. На сфарміраванне кіраўніцтва (штаба) фронту былі накіраваны рэшткі кіравання 20-га стралковага корпуса і штаб 25-га мехкорпуса. Штаб-кватэра — Бранск.

Камандуючым войскамі фронту быў прызначаны генерал-лейтэнант А. І. Яроменка, начальнікам штаба — генерал-маёр Г. Ф. Захараў, начальнікам артылерыі фронту — генерал-маёр М. П. Дзмітрыеў, камандуючым ваенна-паветранымі сіламі (ВПС) фронту — генерал-маёр Ф. П. Палынін.

У складзе фронту спачатку было кіраўніцтва і дзве арміі:

26 жніўня ў сувязі з расфарміраваннем Цэнтральнага фронту дзве яго арміі (3-я і 21-я) былі перададзены ў падначаленне Бранскага фронту.

Дзеянні 2-й, 4-й танкавых груп і 2-й арміі, вермахта, супраць войскаў Бранскага фронту, у перыяд 30 верасня23 кастрычніка 1941 года.

30 верасня пачаўся наступ нямецкіх войскаў групы армій «Цэнтр» на Маскву. Большая частка войскаў Бранскага фронту апынулася ў акружэнні, камандуючы войскамі фронту генерал-палкоўнік А. І. Яроменка быў паранены і 14 кастрычніка яго змяніў генерал-маёр Г. Ф. Захараў, а з 7 кастрычніка 1941 — генерал-маёр М. П. Пятроў (паранены, а затым памёр ад ран 10 кастрычніка), начальнік штаба — палкоўнік Л. М. Сандалаў. Бранскі фронт расфарміраваны 10 лістапада 1941 года.

Другое фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміраваны 24 снежня 1941 года. Войскі фронту бралі ўдзел у наступальным этапе Маскоўскай бітвы, у Балхоўскай аперацыі, у Варонежска-Варашылаўградскай абарончай аперацыі, у Варонежска-Харкаўскай наступальнай аперацыі, у Малаархангельскай аперацыі.

Камандуючыя:

12 сакавіка 1943 года пераназваны ў Рэзервовы фронт (другога фарміравання).

Трэцяе фарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміраваны 28 сакавіка 1943 года. Войскі фронту ўдзельнічалі ў Арлоўскай аперацыі, Бранскай аперацыі.

Камандуючыя:

З 10 кастрычніка 1943 года — Прыбалтыйскі фронт.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Бранскі фронт