Андрэй Блажэвіч
Андрэй Блажэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1977 (81 год) |
Месца смерці | |
Прафесія | акцёр |
Андрэй Блажэвіч, сапр.:Андрэй Вангін (30 лістапада 1895, Відзы — 18 мая 1977, Гнеў, Польшча) — беларускі акцёр. Вядучы акцёр трупы Галубка — Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатра. Выступаў у характарных ролях.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Арыштаваны ў 1937. Пасля Другой Сусветнай вайны выехаў у ПНР. Удзельнічаў у аматарскіх спектаклях на Памор'і.
З 1968 дажываў у доме састарэлых у Гдыні. Наведваў беларускі клуб у Гданьску пры Доўгім Таргу. Яго адведвалі Ірэна Мельнікаў і Анна Красько. Абедзве ўспамінаюць, як наракаў на адзіноту.
Пра яго згадваў Міхась Хмялеўскі на старонках «Нівы» ў 1970, публікуючы кароткую нататку пра галубкоўца А. Блажэвіча і яго здымак.
Увесну 1977 знік з дому састарэлых Гдыні. Толькі праз 25 год высветлілася, з прычыны пагаршэння здароўя яго перавезлі ў Гнеў — у адпаведны дом. Там пасля 19 дзён памёр. Пахаваны ў Гневе на каталіцкіх могілках, у той частцы, дзе хавалі жыхароў дому састарэлых.
Дзякуючы гданьскім беларусам магіла без помніка была адшукана. Дзякуючы складкам (да якіх далучыўся і Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Міхал Аляксейчык) быў усталяваны помнік, які з граніту вельмі хутка выканаў мясцовы каменячос Рышард Адамчык[1].
Помнік адкрылі бурмістр Гнева Багдан Бадзёнг, дырэктар Дому для састарэлых Мечыслаў Матысяк і гданьская беларуска Анна Іванюк.
Тэрэса Эльманоўская знайшла ў доме састарэлых і дакументальны архіў Вангіна.
Зноскі
- ↑ Лена Глагоўская. Памінальны май Архівавана 6 красавіка 2009. // Ніва № 28 (2461) 13 ліпеня 2003