Гнеў
Гнеў — адмоўна афарбаваны афект, накіраваны супраць адчуваемай несправядлівасці, і суправаджаецца жаданнем ліквідаваць яе.
У ісламе [правіць]
У ісламе гнеў разумеецца як эмацыйная ўзрушанасць, выкліканая моцнай незадаволенасцю з-за крыўды або несправядлівасці. Лічыцца, што «імгненны гнеў», узнікненне якога непадуладна кантролю чалавека, з'яўляецца натуральным і не заганным. У адрозненне ад яго, дзеянні, якія здзяйсняюцца пад уплывам гневу - асуджаюцца.
У хрысціянстве [правіць]
У хрысціянстве гнеў разумеецца як «моцны, узбуджаны стан духу супраць блізкага», грахоўнасць або бязгрэшнасць якога залежыць ад яго прычын, мэты і ступені. Лічыцца, што гнеў набожных людзей уяўляе сабой іх крайнюю агіду і абурэнне супраць граху, з'яўляецца бязгрэшным і не чужым нават Богу. У той жа час гнеў супраць блізкага, асабліва зацягвальны, лічыцца грахоўным, здольным перарастаць у злосць і жаданне помсты. Грахоўны гнеў лічыцца адным з сямі смяротных грахоў.
| Смяротныя грахі ў каталіцызме |
|
Абжорства | Пажаднасць | Сквапнасць | Зайздрасць | Маркота | Гнеў | Ганарыстасць |
| Эмацыйныя працэсы | |
|---|---|
| Эмоцыі |
Турбота · Боль · Боязь · Гнеў · Гонар · Сум · Прыкрасць · Замяшанне · Злараднасць · Метаноя · Надзея · Напружанасць · Няўпэўненасць · Настальгія · Засмучэнне · Адзінота · Зняважанасць · Роспач · Смутак · Радасць · Нуда · Шчасце · Шкадаванне · Туга · Трывога · Захопленасць · Здзіўленне · Здавальненне · Задавальненне · Зневажэнне · Маркота · Фрустрацыя · Эйфарыя · Энтузіязм |
| Пачуцці | Агапэ · Амбівалентнасць · Антыпатыя · Падзяка · Глыбокая павага · Віна · Цяга · Закаханасць · Варожасць · Абурэнне · Жаль · Зайздрасць · Каханне · Пяшчота · Нянавісць · Непрыманне · Цікавасць · Пагарда · Грэбаванне · Прыхільнасць · Раздражненне · Расчараванне · Раскаянне · Рэўнасць · Сімпатыя · Старгэ · · Страх · Сорам · Трапятанне · Філія |
| Афекты | Спалох · Паніка · Жах · Эйфарыя · Экстаз · Лютасць |
| Настроі | Нуда |