Андрэй Уладзіміравіч Жук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Уладзіміравіч Жук
Дата нараджэння 6 жніўня 1969(1969-08-06) (54 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Званне генерал-маёр

Андрэй Уладзіміравіч Жук (6 жніўня 1969, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі ваенны дзеяч, намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь (з 2021), генерал-маёр (2016).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 жніўня 1969 года ў г. Горкі Магілёўскай вобласці.

У 1986 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. У 1990 годзе, пасля заканчэння ў Маскоўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР, праходзіў ваенную службу на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, танкавай роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра танкавага батальёна, камандзіра танкавага батальёна 334-га гвардзейскага мотастралковага палка 120-й гвардзейскай мотастралковай дывізіі, намесніка начальніка штаба базы захоўвання ўзбраення і тэхнікі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, намесніка камандзіра 361-й базы аховы і абслугоўвання Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У жніўні 2007 года скончыў з адзнакай камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і прызначаны старшым афіцэрам упраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл. У далейшым ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра сёмага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, камандзіра 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання, камандзіра 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.

2 ліпеня 2014 года прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання[1]. 28 чэрвеня 2016 года прысвоена воінскае званне генерал-маёра[2].

З мая 2018 года па 11 сакавіка 2021 года[3] быў камандуючым войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

11 сакавіка 2021 года прызначаны намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь[3].

З 2022 года знаходзіцца ў Чорным спісе Еўрасаюза, а таксама пад санкцыямі Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Украіны[4].

Зноскі