Антаніна Рыгораўна Яфіменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антаніна Рыгораўна Яфіменка
Дата нараджэння 1 верасня 1964(1964-09-01) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2012)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Антаніна Рыгораўна Яфіменка (нар. 1 верасня 1964, в. Рухча 1, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (2012), дацэнт (2001), прафесар (2019).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік», 1986; аспірантура, спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай», 1997), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (дактарантура, 2012).

Працавала ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (1987—2002, дацэнт кафедры статыстыкі і эканамічнага аналізу), Беларускім дзяржаўным універсітэце харчовых і хімічных тэхналогій (з 2002, загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці).

Навуковыя інтарэсы: аўтатранспартнае абслугоўванне галін АПК ва ўмовах рыначных адносін.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Формирование рынка автотранспортных услуг в сельском хозяйстве Беларуси: теория, методология, практика : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 20.04.2012 : утверждена 12.12.2012 / Ефименко Антонина Григорьевна. — Минск, 2011.
  • Формирование рыночной системы автотранспортного обслуживания АПК : монография / А. Г. Ефименко. — Москва, 2012.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Библиографический указатель трудов и научных публикаций доктора экономических наук, доцента, заведующего кафедрой экономики и организации производства Ефименко Антонины Григорьевны / Могилевский государственный университет продовольствия. — Могилев, 2016.
  • Ефименко Антонина Григорьевна // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 96.
  • Ефименко Антонина Григорьевна // 35 лет Могилевскому государственному университету продовольствия. — Минск, 2009. — С. 117.