Антон Аляксеевіч Сучкоў
Поўнае імя | Антон Аляксеевіч Сучкоў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
29 мая 2002[1] (21 год) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 183 см | |||||||||
Вага | 70 кг[1] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца, нападнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Нафтан | |||||||||
Нумар | 17 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Антон Сучкоў (нар. 29 мая 2002, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана») і моладзевай зборнай Беларусі.
Сын футбаліста нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксея Сучкова.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец СДЮШАР «Белкард», пазней трапіў у юнацкую каманду гродзенскага «Нёмана». У жніўні 2018 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам[2] і пачаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 4 ліпеня 2020 года ў матчы супраць «Іслачы» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
Сезон 2022 пачынаў у «Нёмане», а ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года быў адкліканы з арэнды ў «Нёман»[4]. У 2022 годзе з’яўляўся ў аснове гродзенцаў нерэгулярна, а ў сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да лета 2024 года[5].
У лютым 2024 года зноў быў арандаваны «Нафтанам»[6].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Расіі (1:6).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | Нёман | 3 | 0 | |
2019 | дубль | Нёман | 18 | 1 | |
2020 | Д1 | Нёман | 2 | 0 | |
2021 | Д1 | Нёман | 10 | 2 | |
2022 (пач.) | дубль | Нёман | 1 | 0 | |
2022 (1) | Д2 | Нафтан | 9 | 6 | |
2022 (2) | Д1 | Нёман | 10 | 0 | |
2023 | Д1 | Нёман | 22 | 3 |
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в https://www.fcneman.by/by/komanda/main/367.html
- ↑ Сын Алексея Сучкова подписал первый профессиональный контракт с "Неманом" (руск.). football.by (10 жніўня 2018). Праверана 9 чэрвеня 2023.
- ↑ "Неман" отдал Сучкова в аренду "Нафтану" (руск.). football.by (29 сакавіка 2022). Праверана 9 чэрвеня 2023.
- ↑ "Неман" отозвал из аренды Сучкова (руск.). football.by (14 ліпеня 2022). Праверана 9 чэрвеня 2023.
- ↑ Антон Сучков продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
- ↑ Антон Сучков отдан "Неманом" в аренду (руск.). football.by (16 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.