Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў
Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 чэрвеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лютага 1984 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ганна Міхайлаўна Палянская[d] |
Дзеці | Валерый Антонавіч Амбросаў[d] |
Род дзейнасці | вірусолаг |
Навуковая сфера | фітапаталогія, вірусалогія |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН БССР |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў (16 чэрвеня 1912, в. Дрыколле, Віцебскі раён — 6 лютага 1984) — беларускі навуковец фітапатолаг-вірусолаг. Доктар біялагічных навук (1967), член-карэспандэнт АН БССР (1970), прафесар (1977)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
А. Л. Амбросаў нарадзіўся ў вёсцы Дрыколле (Віцебскі раён, Беларусь). У 1936 годзе скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут[1], працаваў аграномам па ахове раслін у Куйбышаўскай вобласці. У 1937—1938 гг. А. Л. Амбросаў працаваў навуковым супрацоўнікам Беларускай дзяржаўнай селекцыйнай станцыі. З 1944 года займаў пасаду дырэктара Ганусаўскай доследнай сельскагаспадарчай станцыі, з 1951 — ва ўпраўленнях сельскай гаспадаркі Баранавіцкага і Маладзечанскага аблвыканкамаў, з 1955 г. ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР[1]. З 1956 года загадчык аддзелам Беларускага НДІ бульбаводства і плодаагародніцтва. З 1971 года дырэктар, з 1978 — загадчык лабараторыі вірусалогіі Беларускага НДІ аховы раслін[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
А. Л. Амбросаву належаць працы па павышэнню ўстойлівасці бульбы да вірусных захворванняў. Выяўлены відавы склад вірусаў, якія паражаюць бульбу, вывучаныя формы іх праявы. А. Л. Амбросавым распрацавана сістэма мер па аздараўленні насеннага матэрыялу[1]. Суаўтар сартоў бульбы «Тэмп», «Агеньчык», «Беларускі крухмалісты», «Кандыдат».
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
А. Л. Амбросаў узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Ветэран працы», «У азнаменаванне стагоддзя з дня нараджэння У. І. Леніна», Ганаровымі граматамі Вярхоўнага савета БССР.
У 1974 годзе за вывядзенне, размнажэнне і ўкараненне ў вытворчасць высокапрадукцыйных сартоў бульбы А. Л. Амбросаву прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР[1].
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з аграномам і селекцыянерам Ганнай Міхайлаўнай Палянскай (1909—1997) меў сына Валерыя Амбросава (нар. 1943), які працуе біяфізікам у Маскве. Сын у шлюбе з біёлагам-фізіёлагам Святланай Міхайлаўнай Амбросавай мае двух сыноў: Ігара (1966), біёлага, і Сяргея (1974), біёлага і эканаміста[2].
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- К вопросу о повышении болезнеустойчивости картофеля : дис…. канд. с.-х. наук. Несвиж, 1951.
- Культура картофеля в Белорусской ССР. — Мн., 1958.
- Вирусные болезни картофеля и методы выращивания здоровых клубней. — Мн., 1964.
- Минимум обязательных агротехнических мероприятий по возделыванию сельскохозяйственных культур / М-во сельск. хоз-ва БССР. — Мн., 1974.
- Вирусные болезни картофеля и методы борьбы с ними. — Мн., 1975.
- Как защитить сад от вредителей и болезней. — Мн., 1976, 1985 (совм. с В. В. Болотниковой, О. С. Мерцаловой)
- Методы борьбы с картофельной нематодой. — Мн., 1977.
- Биологический метод защиты растений. — Мн., 1978 (ред.).
- Физиология картофеля. — М., 1979 (в соавт.).
- Защита картофеля от вредителей и болезней. — Мн., 1980 (в соавт.).
- Методы селекции картофеля на устойчивость к вирусным болезням. — Мн., 1984 (ред.).
- Вирусные болезни люпина и меры борьбы с ними. — Мн., 1985 (в соавт.).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Амбросов Антон Лаврентьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
- Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 34. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Электронный каталог ЦНБ НАН Беларуси — Амбросов, Антон Лаврентьевич(недаступная спасылка)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Амбросов Антон Лаврентьевич Архівавана 5 сакавіка 2016. на сайце РУП «Институт защиты растений» (руск.)
- Член-карэспандэнт АМБРОСАЎ Антон Лаўрэнцьевіч на сайце НАН Беларусі (руск.)
- Антон Лаўрэнцьевіч Амбросаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім раёне
- Памерлі 6 лютага
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Дактары біялагічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага аграрнага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вірусолагі Беларусі
- Вірусолагі