Віцебскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Віцебскі раён
Герб
Coat of Arms of Viciebsk, Belarus.png
Сцяг
Flag of Viciebsk, Belarus.png
Краіна Беларусь
Статус раён
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Віцебск
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 53,32 %, руская 45,38 %
Размаўляюць дома: беларуская 11,49 %, руская 87,45 %[1]
Насельніцтва (2009)
40 552 чал.[1] (2-е месца)
Шчыльнасць 14,84 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 87,56 %,
рускія — 10,08 %,
украінцы — 1,09 %,
іншыя — 1,27 %[1]
Плошча 2 737,85[2] км² (3-е месца)
Віцебскі раён на карце
Часавы пояс UTC+2
Афіцыйны сайт

Віцебскі раён - адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Створаны 17 ліпеня 1924 г. (у сучасных межах з 1960 г.). Плошча - 2,8 км².

Раённы цэнтр - Віцебск.

Змест

[правіць] Геаграфія

Паверхня раёна пагорыста-раўнінная. Агульны нахіл тэрыторыі з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Амаль 2/3 тэрыторыі на вышыні 150 - 200 м. У цэнтры і на ўсходзе Віцебскае ўзвышша (вышыня 180 - 200 м., адносныя перавышэнні ад 10 да 25 м.), на захадзе Полацкая, на паўночным усходзе Суражская нізіны. Найвышэйшая кропка 266 м. над узроўнем мора (зблізку вёскі Хамутоўка, Вымнянскі сельскі савет), а самая нізкая кропка 120 м. (зрэз Заходняй Дзвіны ў вёскі Старое Сяло, Летчанскі сельскі савет).

Раён налічвае 68 азёр. Больш 45% плошчы занята лясамі, 5% знаходзіцца пад вадой і балотамі.

[правіць] Гісторыя

У 1918 г. Віцебскі павет з'яўляўся тэрыторыя шматлікіхантысавецкіх паўстанняў. У лістападзе 1918 г. было задушана паўстанне ў Вазнясенскай воласці. Адзін з лідэраў паўстання быў расстраляны, 5 чал. было перададзена ЧК, а яшчэ 5 былі абвешчаны па-за законам. У ходзе раззбраення было адабрана каля 1500 вінтовак[3]. Землі раёна да 1924 г. адносіліся да Віцебскага павета. Падчас Другой Сусветнай вайны раён страціў 413 населенных пункта.

У ліпені — верасні 1924 г. у адрозненне ад Паўночна-Віцебскага раёна, які называўся Лосвідскім, потым Кузняцоўскім, зваўся Паўднёва-Віцебскі раён.

[правіць] Насельніцтва

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 367 населеных пунктаў.

Колькасць насельніцтва:

1992 — 47,8 тыс.
2009 — 42 тыс.

Гарадское насельніцтва складае 2,1 тыс. чалавек (гарадскія пасёлкі Сураж і Янавічы). Колькасць людзей пенсіённага ўзросту - 12,3 тыс. 2009.

[правіць] Адміністрацыйны падзел

Раён падзелены на 13 сельскіх і 2 пасялковых савета.

[правіць] Эканоміка

[правіць] Транспарт

[правіць] Культура

[правіць] Сродкі масавай інфармацыі

Мясцовая прэса прадстаўлена газетай "Жыццё Прыдзвіння". Выдаецца з 11 ліпеня 1938 г. Наклад - каля 3,3 тыс. асобнікаў (2011), выходзіць па аўторках і суботах. Заснавальнік - Віцебскі раённы выканаўчы камітэт.

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

[правіць] У Сеціве

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. Известия Западной Коммуны. -1918. - № 278. - 27 ноября.


герб Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці сцяг

РаёныАршанскіБешанковіцкіБраслаўскіВерхнядзвінскіВіцебскіГарадоцкіГлыбоцкіДокшыцкіДубровенскіЛепельскіЛёзненскіМіёрскіПастаўскіПолацкіРасонскіСенненскіТалачынскіУшацкіЧашніцкіШаркоўшчынскіШумілінскі •• ГарадыВіцебскНаваполацкОршаПолацк

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах