Антон Ігаравіч Шрамчанка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Антон Шрамчанка)
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Антон Шрамчанка
Anton Šramčanka-2.Dniapro.28-07-2013.png
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Ігаравіч Шрамчанка
Нарадзіўся 12 сакавіка 1993({{padleft:1993|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:12|2|0}}) (22 гады)
Рагачоў
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 165 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Белшына
Кар'ера
Моладзевыя клубы
2006 — 2010 Сцяг Беларусі Суворавец (Мінск)
Клубная кар'ера*
2010 — 2014 Сцяг Беларусі Дняпро (Магілёў) 78 (9)
2012   Сцяг Беларусі Дняпро-2 (Магілёў) 14 (11)
2015 — Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск)
Нацыянальная зборная**
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 8 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 22.03.2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 08.03.2014.

Антон Шрамчанка (нар. 12 сакавіка 1993, Рагачоў) — беларускі футбаліст, гуляе на пазіцыі паўабаронцы.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у родным Рагачове, а ва ўзросце 13 гадоў паступіў у спецыяльны футбольны клас Мінскага сувораўскага вучылішча, дзе вучыўся на працягу чатырох гадоў. Пасля заканчэння вучылішча ў 2010 годзе стаў выступаць за дубль магілёўскага «Дняпро», а на наступны год дэбютаваў у аснове. Першую палову 2012 правёў у складзе фарм-клуба «Дняпро-2», пасля вярнуўся ў асноўную каманду і дапамог ёй выйграць Першую лігу.

Сезон 2013 распачаў на лаўцы запасных, але пазней замацаваўся ў асноўным складзе, звычайна гуляў на пазіцыі левага флангавага нападніка. Выдатна праявіў сябе і ў выніку з 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У сезоне 2014 гуляў ужо не так паспяхова: забіў 2 мячы ў чэмпіянаце, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. Па выніках сезону «Дняпро» зноў вылецеў у Першую лігу.

У сакавіку 2015 года прыбыў на прагляд у бабруйскую «Белшыну»[1] і ў выніку пачаў у гэтым клубе сезон 2015.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

9 верасня 2013 дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Еўропы супраць Францыі. Усяго за зборную згуляў 8 матчаў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]