Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антыяпонскі рух у Маньчжоу-го
Асноўны канфлікт: Япона-кітайская вайна (1937—1945)
Японская пяхота ў Маньчжурыі
Дата 4 лістапада 1931 — восень 1941
Месца Маньчжоу-го
Прычына Японская акупацыя Маньчжурыі
Вынік Перамога Японіі і Маньчжоу-го
Праціўнікі
 Тайвань
КПК
 Японская імперыя
 Маньчжоу-го
Камандуючыя
Тайвань Ма Чжаньшань
Тайвань Дзін Чаа
Тайвань Ван Дэлінь
Тайвань Лі Хайцзін
Тайвань Тан Цзюю
Тайвань Су Бінвэнь
Тайвань Фэн Чжаньхай
Чжаа Шаньчжы
Ян Цзын'юй
Чжоу Баачжун
Ці Чжаалінь
Сцяг Японскай імператарскай арміі Сігэру Хондзё
Сцяг Японскай імператарскай арміі Такасі Хісікары
Сцяг Японскай імператарскай арміі Дзіро Мінамі
Сцяг Японскай імператарскай арміі Кэнкіці Уэда
Сцяг Японскай імператарскай арміі Ёсідзіра Умэдзу
Сцяг Японскай імператарскай арміі Сэйсіро Ітагакі
Маньчжоу-го Сі Ця
Маньчжоу-го Ма Чжаньшань
Маньчжоу-го Чжан Хайпэн
Сілы бакоў
300 000 Сцяг Японскай імператарскай арміі 84 000
Маньчжоу-го 111 000
Страты
невядома невядома

Антыяпонскі рух у Маньчжоу-гопартызанская вайна кітайцаў Маньчжурыі супраць Японскай імперыі і дзяржавы Маньчжоу-го, якая адбывалася ў 1931—1941-м гадах.

Уварванне і самаахвотніцкае войска (1931—1933)[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Мукдэнскага інцыдэнту Квантунская армія без супраціву прасоўвалася ўглыб Маньчжурыі. Японскія агенты імкнуліся перавабіць на свой бок кітайскую адміністрацыю і генералаў, якія на ўскраіне краіны адчувалі некаторую свабоду ад абавязанняў перад цэнтральнай уладай. Маньчжурыі была абяцана аўтаномія пад абаронай Імператарскай арміі. На дамаўленні паддаўся генерал Сі Ця, перайшоўшы са сваімі войскамі на бок японцаў і стварылы Часовы ўрад правінцыі Гірын. 4-га лістапада 1931-га генерал Ма Чжаньшань парушыў загад Чана Кайшы пра несупраціў і ўступіў у бой з японцамі. Узімку ён адыходзіў пасля параз, пасля чаго таксама перайшоў на бок Японіі.

Бандыты, якія з пачатку стагоддзя рабавалі цягнікі КУЧ, актывізаваліся падчас баявых дзеянняў, і японцы былі змушаны правесці супраць іх некалькі экспедыцый. Вялікая частка бандытаў была злоўлена, але іх напады на дарогі ўсё ж сустракаліся і пасля. Таксама супраць японскіх войскаў і войска Маньчжоу-го дзеяла народная міліцыя (братэрствы), якая гістарычна бараніла дробныя і сярэднія землеўладанні. Акцыі братэрстваў «Чырвоная страла» і «Вялікі меч» працягваліся аж да восені 1933-га, хоць рэлігійная схільнасць да веры ў загаворы, якія бароняць іх ад куль, рабілі ратнікаў не вельмі грознай сілай.

Галоўную антыяпонскую сілу ўяўлялі войскі самаахвотнікаў, створаныя падчас уварвання вернымі Гаміньдану генераламі Дзін Чаа і Ван Дэлінем: Армія самаабароны Цзіліня і Кітайская народная армія нацыянальнага выратавання (АНВ). У лютым заваяванне Маньчжурыі завяршылася, у пачатку сакавіка была створана Маньчжоу-го. Ван Дэлінь знішчыў 18 мастоў, а 20-га лютага яго сілы (1 000 чалавек) захапілі горад Дуньхуа. Пасланыя супраць іх японскія войскі трапілі ў засады і з вялікімі стратамі адступілі. Поспех Ван Дэліня непрыемна здзівіў Японію, што тым часам пераконвала прыбылую дэлегацыю Лігі Нацый у мірным існаванні Маньчжоу-го. Таксама сотні салдат арміі новай дзяржавы перайшлі на бок АНВ, павялічыўшы яе колькасць да 10 000—15 000.

Пасля сканчэння зімы 1932-га пачаліся карныя экспедыцыі ў маланаселеныя краі, захопленыя партызанамі. Пакуль на поўначы японцы пераследавалі ў глухмені Сунгары адыходзілых добраахвотнікаў, на поўдні гаміньданаўскі генерал Лі Хайцзін захапіў горад Нун'ань блізка Сіньцзіна і напаў на канвой, што скіроўваўся ў арсенал Гірына. Было захоплена 200 000 вінтовачных патронаў і 50 000 мінамётных снарадаў. Пазбытыя боепрыпасаў калабарацыяністы і японскія атрады адступілі і выклікалі па радыё падтрымку. Праз некалькі дзён надышлі сілы Квантунскай арміі і з дапамогай бамбардзіроўшчыкаў выбілі Лі Хайцзіна з Нангана.

Ма Чжаньшань, які стаў міністрам абароны Маньчжоу-го і губернатарам Хэйлунцзяна, з незадавальненнем адчуваў недавер і кантроль японцаў, ён быў павінен па ўсіх пытаннях дамагацца ўхвалы японскіх кансультантаў. Ён пачаў ствараць асабістую армію, выкарыстоўваючы жаўнерні і арсеналы сваёй правінцыі. Ма Чжаньшань прывёў свае войскі ў Хэйхэ, нібы для вучэнняў, дзе 7-га красавіка абвясціў пра незалежнасць Хэйлунцзяна ад Маньчжоу-го. Ён мабілізаваў да пачатку мая яшчэ 9 брыгад, у іншых гарадах таксама былі арганізаваны 11 падраздзяленняў. Гэтыя войскі сталі Паўночна-ўсходняй антыяпонскай арміяй нацыянальнага выратавання. Адправіўшы частку войскаў на дапамогу Ціну Чаа, Ма Чжаньшань 6-ю палкамі пяхоты і кавалерыі пры падтрымкі 20-і гармат і сямі самалётаў рушыў на Харбін. Калі праціўнік заблакаваў выйсце да Харбіна, ён павярнуў на Цыцыкар. У чэрвені арміі Ма Чжаньшаня былі аточаны японскім арміяй, пасля чаго ён абвясціў пра змену тактыкі на партызанскую. 1 000 чалавек, якія вырваліся з катла, сталі яго атрадам.

Увесну атрады Лі Хайцзіна і Ван Дэліня нападалі на чыгуначныя станцыі і неслі страты ад пераследнікаў. Улетку буйныя атрады (па 10 000—20 000 чалавек) распачыналі наступы, захопліваючы гарады, з якіх іх пазней выбівала Квантунская армія. У жніўні мангольскія бандфармаванні нападалі на чыгунку СыпінТаанань, адступіўшы дахаты пасля паразы. 2-га верасня арміі добраахвотнікаў генерала Фэна Чжаньхая былі аточаны калабарацыяністамі, аднак большая іх частка змагла вырвацца ў Жэхэ.

Генерал Су Бінвэнь камандаваў арміяй на савецкай мяжы ў Сін'ане, аддаленасць якога ад гарачых пунктаў дазваляла Бінвэню доўгі час не займаць ніводны з бакоў. Сабраўшы ўраджай, у верасні, калі баі праходзілі на поўдні Маньчжурыі, ён вырашыў далучыцца да Ма Чжаньшаня, назваў свае войскі Хэйлунцзянскай арміяй нацыянальнага выратавання і рушыў на ўсход. Злучыўшыся з арміяй Ма Чжаньшаня, яны захапілі некалькі гарадоў. Выпрабоўваючы нястачу харчу, войскі рабавалі заможных мясцовых жыхароў, пасля чаго абсадзілі японскі гарнізон у горадзе Лаха. Атрады, якія намагаліся блакаваць горад, былі знішчаны, пасля чаго быў сабраны 30-тысячны корпус японцаў і калабарацыяністаў, што 28-га лістапада атакаваў ля Цыцыкара арміі Ма Чжаньшаня і Су Бінвэня. Тыднёвы пераслед скончыўся знішчэннем большай часткі арміі, Ма Чжаньшань і Су Бінвэнь з рэшткамі адступілі ў СССР, адкуль пераправіліся ў Кітайскую рэспубліку праз Сіньцзян.

У кастрычніку пачаўся наступ на Гірын і Фэнцянь, захопленыя Ван Дэлінем і Ма Чжаньшанем. 30-тысячны японскі корпус наступаў шырокім фронтам, атачаючы і прымушаючы адыходзіць усіх партызан. Да канца лютага 1933-га арганізаваны супраціў быў падаўлены, некаторыя атрады засталіся ў падполле, іншыя збеглі ў СССР. Лідары паўстання камандавалі кітайскімі войскамі ва Другой япона-кітайскай вайне.

Камуністы і Паўночна-ўсходняе антыяпонская аб'яднаная армія (1934—1941)[правіць | правіць зыходнік]

У 1931-м годзе, пасля японскага ўварвання ў Маньчжурыю, камуністычная партыя Кітая арганізавала шэраг невялікіх партызанскіх атрадаў, што дзейнічалі як супраць японцаў, гэтак і супраць гаміньданаўцаў. Іх унёсак у супраціў быў мізэрным, галоўным чынам камуністы прапагандавалі сярод добраахвотнікаў забойства іх лідараў і пераход пад сцягі КПК. Нягледзячы на неўхваленне партыі, некаторыя яе члены дапамагалі АНВ, у войскі Вана Дэліня яго саветнікамі былі камуністы Лі Яньлу і Чжоу Баачжун. У 1934-м камінтэрн вырашыў адкласці планы сусветнай рэвалюцыі дзеля стварэння Адзінага фронту і выгнання японцаў з Кітая. КПК пагадзілася і рэарганізавала свае маньчжурскія сілы ў Паўночна-ўсходнюю антыяпонскую аб'яднаную армію пад камандаваннем Чжаа Шаньчжы, якая абвясціла гатовасць да саюзу з іншымі антыяпонскімі сіламі і прыём у свае шэрагі рознапартыйных.

У 1935-м Аб'яднаная армія разгарнула сваю дзейнасць у Маньчжурыю, прыняўшы ў свае шэрагі большасць партызан атрадаў, пабітых у 1932—33 і карэйскіх паўстанцаў (у тым ліку Кім Ір Сена). Лік паўстанцаў склаў каля 40 000 чалавек, падзеленых на тры арміі, у правінцыях Фэнцянь (1-я), Гірын (2-я) і Хэйлунцзян (3-я). Заданнем войскаў было стварэнне агменяў супраціўлення і запалохванне новай адміністрацыі, што сур'ёзна ўплывала на стабільнасць Маньчжоу-го ў 1936-37-м гадах. З кастрычніка 1936-га па сакавік 1937-га 16-тысячны корпус арміі Маньчжоу-го правёў аперацыю супраць 1-ай арміі, знішчыўшы 2 000 паўстанцаў і яшчэ большы лік разагнаўшы. Пасля пачатку ў 1937-м поўнамаштабнай вайны цэллю Аб'яднанай арміі стала таксама скоўванне японскіх часткі. З лістапада 1937-га па сакавік 1939-га 24-тысячны корпус Маньчжоу-го вёў барацьбу супраць 2-а арміі ў басейне Амура, Сунгары і Усуры. У другой палове 1938-га японскія войскі былі сканцэнтраваны ў Фэнцяне, каб скончыць з самымі небяспечнымі партызанамі генерала Яна Цзін'юя. Нягледзячы на тое, што пастаўкі 1-ай арміі атрымалася спыніць, яна працягвала выконваць заданне, здзяйсняючы напады і выклікаючы на сябе карныя экспедыцыі.

Да верасня 1938-га колькасць паўстанцаў скарацілася прыкладна да 10 000 ваяроў. Квантунская армія атрымала падмацаванні для апошняга ўдару, і да пачатку 1940-га армія Ян Дзін'юя была аточана, а сам ён забіты 23-га лютага афіцэрам-здраднікам. Галоўныя сілы партызан былі ўціхаміраны, рэшткі пад канец 1941-га пайшлі на тэрыторыю Савецкага Саюза. Нарэшце, 12 лютага 1942-га японскай ваеннай паліцыяй быў арыштаваны Чжаа Шаньчжы, памерлы ў зняволенні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]