Анусіна
Вёска
Анусіна
| ||||||||||||||||||
Ану́сіна[1] (трансліт.: Anusina, руск.: Анусино) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці, на дарозе H8941. Уваходзіць у склад Пятрышкаўскага сельсавета. На беразе Свіслачы. Каля вёскі чыгуначны прыпыначны пункт Анусіна.
Паблізу вёскі выяўлены курганныя могільнікі ХІ — пачатку ХІІ ст.
Паводле Трэцяй Устаўной граматай 25 сакавіка 1918 года, у складзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года, паводле пастановы І з’езда КП(б) Беларусі, у складзе БССР.
У 1924—1939 гадах цэнтр Анусінскага сельсавета.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анусіна