Арцём Чыркоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арцём Чыркоў
Дата нараджэння 6 чэрвеня 2001(2001-06-06) (22 гады)
Месца нараджэння Гомель, Беларусь
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Месца працы Першая прадзюсерская кампанія
Музычная дзейнасць
Прафесія спявак
Гады актыўнасці з 2021

Арцём Чыркоў (нар. 6 чэрвеня 2001, Гомель, Беларусь) — беларускі спявак, фіналіст першага сезона праекта X Factor Belarus.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 чэрвеня 2001 года ў Гомелі. 6 лістапада 2021 года з’явіўся ў 8 выпуску праекта X Factor Belarus, дзе выканаў песню гурта Віягра — «У меня появился другой». Арцём атрымаў чатыры «так» ад настаўнікаў праекта і прайшоў у наступны этап — трэніровачны лагер[1].

13 і 14 лістапада 2021 года ў эфір выйшлі выпускі трэніровачнага лагера з удзелам Арцёма. На першым этапе трэніровачнага лагера выканаў песню Артура Піражкова — «Алкоголичка». Паспяхова прайшоўшы далей, у наступным этапе трэніровачнага лагера выканаў песню Zivert — «Life» і змог прайсці ў паўфінал праекта. У паўфінале праекта на этапе «крэсла» Арцём выканаў песню Макса Барскіх — «Туманы». Пасля стала вядома, што Арцём прайшоў у фінал X Factor Belarus і яго настаўнікам у прамых эфірах стане Сярога[2].

21 лістапада 2021 года адбыўся першы прамы эфір праекта X Factor Belarus. Тэмай эфіру былі абраныя «радыёхіты». Арцём выканаў песню Лабады — «Superstar». Па выніках глядацкага смс галасавання Арцём патрапіў у намінацыю на вылет. У якасці выратавальнай песні Арцём выканаў песню Дзімы Білана — «Невозможное возможно». Згодна з рашэннем настаўнікаў, Арцём Чыркоў пакінуў праект пасля першага прамога эфіру[3].

Пасля праекта заключыў кантракт з Першай прадзюсарскай кампаніяй.

29 красавіка 2022 года быў выпушчаны дэбютны сінгл Арцёма Чыркова пад назвай «Мы с тобою на диско»[4]. Песня трапіла ў ратацыю найбуйнейшых радыёстанцый Беларусі, а таксама гучыць у ТБ-эфірах.

17 ліпеня 2022 года прыняў удзел у канцэрце майстроў мастацтваў Беларусі «Натхненне Жыцця» на Славянскім Базары ў Віцебску. Канцэрт трансліраваўся ў прамым эфіры тэлеканала Беларусь 1[5].

Увосень 2022 году. прыняў удзел у праекце «Залятай у трэнды», дзе выканаў сваю песню «Мы с тобою на диско», але не змог пераадолець першы этап[6].

У той жа перыяд з’явіўся ў трэцім выпуску другога сезона праекту Factor BY падчас выступу аднаго з удзельнікаў кастынгу, дзе выступіў сам, а затым часова стаў адным з настаўнікаў і прыняў удзел у абмеркаванні ўдзельніка[7].

У 2023 годзе з песняй «Мы с тобою на диско» неаднаразова станавіўся пераможцам хіт-парада на першым нацыянальным канале Беларускага радыё[8].

У студзені 2024 года. з'явіўся ў адным з выпускаў праекта «Вы поете великолепно», дзе выступіў у якасці ўдзельніка, выканаўшы песню Дзімы Білана — «Невозможное возможно»[9].

Вядзе актыўную творчую дзейнасць, гастралюючы ў рамках шоў-тура фіналістаў першага сезона праекту X Factor Belarus[10][11].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]