Беларусь 1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беларусь 1
Тэлеканал «Беларусь 1»
150px
Краіна

Беларусь Сцяг БССР БССР (да 26 снежня 1991)
Беларусь26 снежня 1991)

Час вяшчання

06:00 — 02:00 ( па выхадных 06:05 - 02:00)

Мова вяшчання

Беларуская (да 8 кастрычніка 2003) і руская

Фармат выявы

4:3

Дата пачатку вяшчання

1 студзеня 1956

Уладальнік

«Белтэлерадыёкампанія»

Раннія назвы

Беларуская праграма ЦТ СССР (1 студзеня 1956 — 24 снежня 1991)
ТБК (25 снежня 1991 — 28 жніўня 1994)
БТ (29 жніўня 1994 — 25 верасня 2006)
Першы нацыянальны канал (26 верасня 2006 — 4 лістапада 2011)
Беларусь 1 (з 4 лістапада 2011 па сённяшні час)

Роднасныя каналы

Сцяг Беларусі Беларусь 2
Сцяг Беларусі Беларусь 3
Сцяг Беларусі Беларусь 24
Сцяг Беларусі НТБ-Беларусь

Голас канала

Аляксандр Міхайлавіч Цімошкін

Слоган

Гэта - Беларусь-1!

Сайт

www.tvr.by

«Беларусь 1» — асноўны дзяржаўны тэлеканал Беларусi. Канал уваходзiць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Рэспублiкi Беларусь. Вяшчанне iдзе на беларускай і рускай мовах. Дата пачатка вяшчання — 1 студзеня 1956 .

Перадачы[правіць | правіць зыходнік]

  • «XXL WOMAN TV»
  • «Давярай і правярай»
  • «Terra incognita. Беларусь невядомая»
  • «Арсенал»
  • «ВідэаЭнцыклапедыя Беларусі»
  • «Заўтра - гэта мы!»
  • «Урачэбныя таямніцы з доктарам А. Цярэшчанкам»
  • «Каталіцкія святыні Беларусі»
  • «Кулінарная дыпламатыя»
  • «Перазагрузка»
  • «Усё як мае быць»
  • «Каробка перадач»
  • «Добрай раніцы, Беларусь!»
  • «Здароўе»
  • «Існасць»


Лагатып[правіць | правіць зыходнік]

Тэлеканал змянiў 7 лагатыпаў. Цяперашнi — 8-мы па ліку.

З 1991 па 2000 стаяў у правым нiжнім вугле. З 2000 па 2011 стаяў у левым верхнім вугле. З 2011 па сённяшні час стаіць у правым верхнім вугле.

  • З 1 студзеня 1956 па 31 снежня 1991 лагатып адсутнічаў.
  • З 1 студзеня 1992 па 28 жніўня 1994 лагатыпам быў белы надпіс «ТБК» в шэрым квадраце. Знаходзiўся ў правым нiжнім вугле.
  • З 29 жніўня 1994 па 30 жніўня 1997 выкарыстоўваўся такі ж лагатып, але надпіс змяніўся на «БТ». Знаходзіўся там жа.
  • З 31 жніўня 1997 па 1998 лагатып быў у выглядзе ромба, складзенага з трох трохвугольнікаў чырвонага, зялёнага і белага колераў, замест чацвёртага трохвугольніка быў надпіс «БТ». Знаходзіўся там жа.
  • З 1998 па 1 верасня 2002 лагатыпам быў стылізаваны бусел, а за ім быў зялёна-чырвоны акруглы прамавугольнік. Знаходзіўся у левым верхнім куце. Падчас выпускаў навінаў лагатып быў паменшаным у памеры. Канчаткова паменшыўся ў 2001.
  • З 2 верасня 2002 па 25 верасня 2006 лагатып уяўляў сабой літары БТ, злучаныя разам, абрэвіятура складалася з шэрых напаўпразрыстых прамавугольнікаў і лагатып быў напаўпразрыстым. Знаходзіўся там жа.
  • З 26 верасня 2006 па 4 лістапада 2011 лагатып уяўляў з сябе шэрую напаўпразрыстую пазалочаную адзiнку з беларуским двуколером побач, лагатып напаўпразрысты. Знаходзіўся там жа.
  • З 5 лістапада 2011 по сённяшні час лагатып ўяўляе з сябе чырвоны квадрат с белай лічбай 1, пад нім зялёны прамавугольнік з надпісам белага колеру "БЕЛАРУСЬ". Знаходзіцца ў правым верхнім вугле.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]