Арэх
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Арэх | ||||||||||||||||
Juglans regia |
||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Juglans L. |
||||||||||||||||
| Віды | ||||||||||||||||
|
Гл. тэкст
|
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Арэх (Juglans) — род лістападных дрэў сямейства арэхавых.
Дрэвы вышынёй да 30 м, з густой, разгалістай кронай і светла-шэрай, бурай або амаль чорнай карой. Лісце вялікае, няпарнаперыстае. Кветкі раздзельнаполыя: мужчынскія ў доўгіх звіслых каташках, жаночыя адзіночныя або па некалькі ў гронках. Плод — сухая касцянка (арэх).
Радзіма — Еўропа, Паўднёва-Усходняя Азія, Паўночная Амерыка.
На Беларусі інтрадукавана 10 відаў і форм. Найбольш вядомыя: грэцкі арэх, арэх манчжурскі, сэрцападобны, Зібальда, чорны, шэры, скальны. Цвітуць у красавіку-чэрвені, рэгулярана пладаносяць. Добра пераносяць гарадскія ўмовы.
Каштоўныя пладовыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя дрэвы.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».