Грэцкі арэх

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Грэцкі арэх
Juglans regia Broadview.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Букакветныя

Сямейства:

Арэхавыя

Род:

Арэх

Від:

Грэцкі арэх

Навуковая назва

Juglans regia L.

ITIS   503244
NCBI   51240
EOL   487229
GRIN   20772
IPNI   442427

ГРЭЦКІ АРЭХ, валожскі арэх (Juglans regia), лістападнае дрэва сямейства арэхавых.

Вышыня дрэва да 30 м. Крона густая, шыракакруглая. Лісце вялікае, няпарнаперыстае. Кветкі зеленаватыя, мужчынскія ў доўгіх каташках, жаночыя — адзіночныя. Арэхаплоднае дрэва, пачынае пладаносіць на 8-10-ы год. Плады — шарападобныя сухія касцянкі (арэхі). Садовыя формы адрозніваюцца сілуэтам кроны, афарбоўкай лісця і кветак.

Цепла- і светлалюбная расліна. Працягласць жыцця дрэў 300—400 гадоў.

Радзіма Балканскі паўвостраў, Усходняя і Сярэдняя Азія.

Інтрадукаваны ў паўднёва-заходнія раёны Беларусі ў другой палове XVIII ст. Пладовыя дрэвы ёсць у парках, вулічных насаджэннях, на прысядзібных участках у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцях. Цвіце грэцкі рэх у красавіку-маі, плады выспяваюць у верасні. У крытычныя зімы падмярзае, але мае добрыя аднаўленчыя здольнасці.

Плады багатыя бялком і тлустым алеем, ужываюцца ў лекавых мэтах.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах