Асацыяцыя развіцця фінансавага рынку

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асацыяцыя развіцця фінансавага рынку
Заснаванне
Дата заснавання 3 красавіка 2013 года

Асацыя́цыя развіцця́ фіна́нсавага ры́нкубеларуская недзяржаўная некамерцыйная арганізацыя.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2013 годзе вядучыя форэкс-кампаніі, прадстаўленыя ў краінах СНД, прынялі рашэнне аб стварэнні Асацыяцыі развіцця фінансавага рынку ў Рэспубліцы Беларусь. 5 лютага 2013 года ў Мінску прайшла сумесная прэс-канферэнцыя Дзмітрыя Набздорова, начальніка ўпраўлення рэгулявання нябанкаўскіх аперацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і нацыянальных удзельнікаў рынку Форэкс, на якой ініцыятыва стварэння АРФІН атрымала поўную падтрымку дзяржаўнага рэгулятара.

3 красавіка 2013 года зарэгістравана Асацыяцыя развіцця фінансавага рынку. На працягу 2013 года АРФІН у супрацоўніцтве з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь працуе над заканадаўствам у частцы рэгулявання дзейнасці форэкс-кампаній у Беларусі.

18 красавіка 2014 гада старшыня АРФІН Аляксандр Сабодзін выступіў на Міжнародным Форэкс-Кангрэсе ў Маскве з дакладам пра перспектывы развіцця Форэкса ў Рэспубліцы Беларусь. З моманту падпісання Указа №231 «Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс» 4 чэрвеня 2015 года, АРФІН уваходзіць у рабочыя групы Нацыянальнага банка Беларусі па працы над нарматыўнай базай да Указа.

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • 23 красавіка 2013 года Аляксандр Сабодзін ўзначаліў Асацыяцыю.
  • 23 красавіка 2014 года Сяргей Пунько стаў новым Старшынёй АРФІН.
  • 16 верасня 2014 года Яўген Мандрусаў ўзначаліў АРФІН.
  • 1 ліпеня 2016 года Аляксей Сідараў прызначаны Старшынёй праўлення АРФІН.

Зноскі

  1. "Ассоциация Развития Финансового Рынка (АРФИН)" [руская]. BROKER.BY. 23 декабря 2015. Архівавана з арыгінала 3 жніўня 2017. Праверана 2019-01-29. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 4 лютага 2022.Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 4 лютага 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]