Аскар Авейдэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Аскар АВЕЙДЭ (1837, Марыямпаль Аўгустоўскай губерня, цяпер Літва — 8 (20) ліпеня 1897, Вяцкая губерня, Расія) — гісторык, журналіст.

У 1858 скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, у 1859-61 працягваў вучыцца за мяжою. Служыў практыкантам у судовых установах Варшавы. Актыўны ўдзельнік паўстання 1863—1864 гадоў. З восені 1862 увайшоў у склад Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання. У канцы ліпеня 1863 прыехаў у Вільню як камісар паўстанцкага варшаўскага ўрада. Належаў да памяркоўнага крыла чырвоных, крытыкаваў К. Каліноўскага за сепаратызм. Арыштаваны ў Вільні 22.8.1863. Падчас следства, якое вялося ў Вільні і Варшаве, выдаў многіх удзельнікаў паўстання. Напісаў пра паўстанне падрабязныя нататкі, якія ўпершыню надрукаваны ў 1866 у Варшаве абмежаваным тыражом; перавыдадзены ў 1961 у Маскве. Гэтыя нататкі сталі надзвычай важнай гістарычнай крыніцай пра паўстанне. У 1866 сасланы на пасяленне ў Вяцкую губерню, дзе і памёр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9