Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў
Гады існавання 1941 — 1943
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Дыслакацыя Баранавіцкая вобласць, Вілейская вобласць, Мінская вобласць, БССР
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у

Асобае злучэнне партызанскіх атрадаў (АЗПА) — часовае злучэнне савецкіх партызанскіх атрадаў у Вялікую Айчынную вайну. Узнікла на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў жніўні 1942 года як штаб аб’яднаных атрадаў (з кастрычніка 1942 года — АЗПА).

Штаб АЗПА каардынаваў разведвальныя і дыверсійныя дзеянні партызанскіх атрадаў на чыгуначных участках МінскБаранавічыЛіда. Агульнае кіраўніцтва ажыццяўляў камандзір дыверсійна-разведвальнага атрада (галаўны атрад) В. В. Шчарбіна. З цягам часу Асобае злучэнне пашырала свой уплыў на ўсе атрады, што базіраваліся ў Налібоцкай і Ліпічанскай пушчах. З лістапада 1942 года большасць атрадаў, што ўваходзілі ў склад АЗПА, былі аб’яднаны ў брыгады. У ліпені 1943 года АЗПА скасавана. Пазней брыгады і атрады ўліліся ў Баранавіцкае і Вілейскае партызанскія злучэнні.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Атрады (да лістапада 1942 года)[правіць | правіць зыходнік]

  • дыверсійна-разведвальны В. В. Шчарбіна (з кастрычніка 1942 года — атрад «Дзімы»)
  • 125-ы імя І. В. Сталіна
  • атрад імя Чапаева
  • 620-ы (пазней імя І. П. Кузняцова)
  • атрад В. З. Браева
  • атрад А. Свентаржэцкага
  • 621-ы (пазней імя Чкалава)
  • атрад імя Будзённага (Вілейская вобласць)
  • атрад «Штурм» (Мінская вобласць)

Брыгады (з лістапада 1942 года)[правіць | правіць зыходнік]

  • імя І. В. Сталіна
  • імя Чкалава
  • Ленінская
  • «Штурмавая»
  • імя Фрунзэ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]