Аяз Муталібаў
Аяз Ніязаў аглы Муталібаў (азерб. Ayaz Niyazi oğlu Mütəllibov; нар. 12 мая 1938, Баку) — савецкі і азербайджанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў Азербайджанскай ССР (1989-1990), Першы Сакратар ЦК Кампартыі Азербайджанскай ССР (1990), першы прэзідэнт Азербайджана (1990-1992).
[правіць] Біяграфія
Аяз Муталібаў нарадзіўся 12 мая 1938 года ў Баку ў сям'і выхадца з Шэмахі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, хірурга па прафесіі Ніяза Муталібава і гінеколага Кубры Муталібавай. У 1956 годзе ён скончыў бакінскую сярэднюю школу № 189, а ў 1962 годзе - Азербайджанскі інстытут нафты і хіміі. У 1958 годзе Муталібаў пачаў працаваць старэйшым тэхнікам-канструктарам Азербайджанскага навукова-даследчага інстытута гідратэхнікі і меліярацыі, затым працаваў інжынерам канструктарскага бюро, майстрам цэха, начальнікам спецыяльнага канструктарскага бюро і галоўным інжынерам Бакінскага завода халадзільнікаў і бытавых машын. У 1963 годзе ён уступіў у КПСС, праз тры гады ў 1966 годзе Аяз Муталібаў зрабіўся дырэктарам Бакінскага завода халадзільнікаў і бытавых машын, а ў 1974 - генеральны дырэктар Бакінскага вытворчага аб'яднання па выпуску халадзільнікаў і бытавых машын.
[правіць] Ссылки
- Афіцыйны сайт Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі (азерб.) (руск.) (англ.)