Аўгуст Якабсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўгуст Якабсан
эст.: August Jakobson
старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР[d]
4 ліпеня 1950 — 4 лютага 1958
Папярэднік Эдуард Пяль[d]
Пераемнік Ёган Эйхфельд

Нараджэнне 20 жніўня (2 верасня) 1904
Смерць 23 мая 1963(1963-05-23)[1] (58 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўгуст Якабсан (1904 — 1963) — эстонскі пісьменнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1945). Народны пісьменнік Эстонскай ССР (1947).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 20 жніўня (2 верасня) 1904 года ў пасёлку Раэма (цяпер — Пярнумаа, Эстонія) у сям’і фабрычнага рабочага. Вучыўся ў гімназіі, сродкі на вучэнне зарабляў на торфараспрацоўках, у порце, на лясных складах. У апошнім класе гімназіі, у 1925 годзе, пачаў пісаць свой першы раман «Прыгарад бедных грэшнікаў»: кніга пра гарадскую беднату, насычаная аўтабіяграфічным матэрыялам. Раман быў надрукаваны ў 1927 годзе. Пасля заканчэння гімназіі будучы пісьменнік паступіў у Тартускі ўніверсітэт: вывучаў палітэканомію, затым медыцыну.

У першы перыяд творчасці, да далучэння Эстоніі да СССР, Якабсан напісаў некалькі раманаў, шмат аповесцей і апавяданняў з жыцця эстонскіх рабочых, інтэлігенцыі і буржуазіі, востра крытыкуючы буржуазны лад. Аднак творы гэтага перыяду поўныя безвыходнасці, з элементамі натуралізму.

Устанаўленне Савецкай улады ў Эстоніі адбілася на творчасці пісьменніка. Ён актыўна ўдзельнічаў у будаўніцтве маладой саюзнай рэспублікі. Авалодаўшы метадам сацыялістычнага рэалізму, ён таленавіта адлюстроўваў складаныя працэсы, якія адбываліся ў краіне. П’еса «Жыццё ў цытадэлі» (1946) паказвае ідэйны рост эстонскай інтэлігенцыі, п’еса «Барацьба без лініі фронту» (1947) адлюстроўвае барацьбу эстонскага пралетарыяту ў 1920-х гадах. Пераадоленні буржуазных перажыткаў у свядомасці людзей прысвечана п’еса «Ржаўчына» (1947). Класавую барацьбу ў эстонскай вёсцы, якая ўступіла на шлях калектывізацыі, аўтар адлюстроўвае ў п’есе «Наша жыццё» (1948). У тым жа годзе напісана п’еса «Два лагеры» аб сутыкненні двух светапоглядаў, камуністычнага і буржуазнага, прафашысцкага, у асяроддзі эстонскай інтэлігенцыі. П’еса «Будаўнік» (1949) расказвае пра пасляваеннае аднаўленне гаспадаркі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.