Аўтавакзал Прышціны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтавакзал Прышціны
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 1977
Размяшчэнне край Косава і Мятохія
Ключавыя постаці Люан Хоці
Галіна сфера паслуг
Паслугі аўтобусныя перавозкі
Абарот 1,101 млн еўра (2018 год)[1]
Аперацыйны прыбытак -176 372 еўра (2018 год)
Чысты прыбытак -176 372 еўра (2018 год)
Аўдытар Канцылярыя рэвізіі Косава
Сайт sap-rks.com

Аўтавакза́л Пры́шцінывакзал, заснаваны ў 1977 годзе ў сталіцы сербскага края Косава.

На 2020 год з аўтавакзала штодня ажыццяўлялася 451 перавозка міжгароднімі аўтобусамі і 93 — міжнароднымі. Замежныя паездкі ажыццяўляліся ў 10 краін Еўропы: суседнія Албанію (Тырана, Шкодэр і Эльбасан), Паўночную Македонію (Госцівар, Скоп’е і Цетава), Харватыю (Заграб) і Чарнагорыю (Падгорыца і Улцынь), а таксама ў Аўстрыю, Бельгію, Германію, Славенію, Швейцарыю і Швецыю. Таксама аўтобусы ішлі ў 4 гарады цэнтральнай Сербіі: Буянавац і Прэшава (Пчынская акруга), Бялград і Нові-Пазар (Рашкаўская акруга)[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 годзе ў сербскім краі Косава заснавалі грамадскае прадпрыемства «Аўтобусная станцыя ў Прышціне» (СФР Югаславія). У 1983 годзе аўтавакзал перанеслі ў цяперашні будынак. У 2002 годзе Часовая кіраўнічая місія ААН у Косаве зацвердзіла Рашэнне № 12 аб стварэнні Косаўскага давернага агенцтва, якое стала кіраваць прадпрыемствам. У 2015 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыянернае таварыства, якое перадалі гарадскому Сходу Прышціны[3].

Зноскі

  1. "Фінансавая справаздачнасць і справаздача аўдытара за 2018 год" (PDF)(алб.). АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны». 2019. Праверана 11 мая 2020.
  2. Напрамкі (серб.). АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны» (21 мая 2020). Праверана 11 мая 2020.
  3. Гісторыя (серб.). АТ «Аўтобусная станцыя Прышціны» (21 мая 2020). Праверана 11 мая 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]