Баварскі нацыянальны музей
| Баварскі нацыянальны музей Bayerisches Nationalmuseum |
|
| Дата заснавання | 1855 |
|---|---|
| Месцазнаходжанне | Prinzregentenstraße 3 80538 München |
| Праезд | аўтобус 100: прыпынак Nationalmuseum/Haus d.Kunst трамвай 17: прыпынак Nationalmuseum/Haus d.Kunst метро (U 4/5): станцыя Lehel |
| http://www.bayerisches-nationalmuseum.de/ | |
Баварскі нацыянальны музей (ням.: Bayerisches Nationalmuseum) — прызнаны еўрапейскі збор твораў выяўленчага мастацтва і прадметаў культурна-гістарычнай значнасці ў Мюнхене.
Музей быў заснаваны ў 1855 г. каралём Баварыі Максіміліянам II. З канца XIX ст. музей размяшчаецца на вуліцы Прынцрэгентэнштрасэ (ням.: Prinzregentenstraße). Будынак у стылі эклектыкі пабудавана ў 1894—1899 гг. па праекце прыдворнага архітэктара Габрыэля фон Зайдля. Уваход у музей упрыгожвае конная статуя прынц-рэгента Баварыі Луітпальда працы Адольфа фон Гільдэбранда.
Экспазіцыя першага паверху музея апавядае пра гісторыю культуры і мастацтва Баварыі і паўднёвай Германіі ад Сярэднявечча да сучаснасці, у прыватнасці пасродкам скульптурных твораў Эразма Грасера, Тыльмана Рыменшнайдэра, Ганса Лейнбергера, Адама Крафта, Джавані да Балонья, Губерта Герхарда, Адрыяна дэ Врыса, Іагана Баптыста Штраўба, Фердынанда Тыца, Сімона Трогера, Ігнаца Гюнтэра і Людвіга Шванталера. У музеі захоўваецца знакамітая Зееонская Мадонна.
На другім паверсе музея размясціліся спецыялізаваныя калекцыі фарфору, мастацкіх вырабаў са слановай косці, золата і серабра, гадзіннікаў, тэкстылю, інкрустацый па дрэве (інтарсій) і вітражнага мастацтва.
На цокальным паверсе размешчаны экспанаты, якія апавядаюць пра сельскае жыццё. Асаблівую папулярнасць набыла самая буйная ў свеце калекцыя скульптурных выяў біблейскай каляднай сцэны з яслямі ў хляву — так званых «калядных батлеек».
Юбілей Баварскага нацыянальнага музея — 150 годдзе з дня заснавання — быў адзначаны ў 2005 г. аднайменнай выстаўкай.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баварскі нацыянальны музей- Афіцыйны сайт