Бадрынатх
Бадрынатх
| ||||||||||||||
Бадрынатх (англ.: Badrinath, хіндзі बद्रीनाथ) — горад у акрузе Чамолі ў штаце Утаракханд, Індыя. Размешчаны на ўзгорках Гархвал на берагах ракі Алакнанды, за 301 км на паўночны ўсход ад Рышыкеша. Ляжыць паміж горнымі адгор’ямі Нар і Нараяна ў цені гары Нілкантха.
Бадрынатх — святы індуісцкі горад. Як свяшчэннае месца згадваўся ў пісаннях і легендах на працягу тысяч гадоў. Ён найбольш важны з чатырох гарадоў у паломніцтве па маршруце Чар-дхам (санскр. चार धाम, літар. «чатыры абіцелі»). Паводле падання менавіта тут былі запісаны Веды і складзены многія пураны. У апошнія гады папулярнасць Бадрынатха вырасла ў некалькі разоў: 600 000 паломнікаў (2006 год).